Пісар скарбовы літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, які вёў прыходныя ці расходныя ведамасці. Урад вядомы з 1519. У 1550-х падчас рэформ Жыгімонта Аўгуста звязаных валочнай памерай была рэарганізавана скарбовая адміністрацыя, калі былі ўстаноўлены 2 скарбовыя пісары з пашыранымі паўнамоцтвамі. Ім было даручана прымаць справаздачы з даходаў, якія паступалі ў скарб, ажыццяўляць кантроль за сумай паступленняў, інфармаваць гаспадара аб усім тым, што яны лічылі шкодным для даходаў (калі іх непасрэдны начальнік не зрабіў гэта асабіста).

У далейшым колькасць скарбовых пісараў была павялічына да 3 (часам іх было 4), а іх абавязкі дыферынцаваны: 2 з іх адказвалі за прыход (прыходавыя пісары, 1 з іх загадваў скарбовай Метрыкай) і 1 — за расход (расходавы пісар).

Пісарамі скарбовымі літоўскімі былі N.N. (? — 29.3.1519 — 1.5.1532 — ?) Матыс Бернардус з Барцова (пісар скарбу ЯКМ; 3.81528) Андрэй Фёдаравіч Маноўскі (Маноўскі Федаровіч, Фёдар Маноўскі; да 1530 — да 18.3.1566) Войцех Юрчынскі (пісар гаспадарскі скарбны; 17.12.1549 — 17.11.1550)

Спіс пісараў прыходавых I Ян Макавецкі (? — 15.4.1557 — да 24.5.1569) Тамаш Макавецкі (24.5.1569 — да 14.11.1586) Ян Бароўскі (? — 16.2.1590 — да 28.5.1692; 28.4.1590 з-за хваробы Яна Бароўскага намінаваны Ян Чыж, але ўраду не прыняў) Ян Далмат-Ісайкоўскі (28.5.1592 — да 4.4.1628) Францішак Далмат-Ісайкоўскі (10.3.1623 — 15.12.1640) Габрыэль Караль Кімбар (15.12.1640 — 26.1.1649) Міхал Казімір Падбіпента (Палупента) (25.1.1649 — 10.3.1649 — ?) Самуэль Геранім Коцел (1649 — 10.2.1666 — ?) Давід Станіслаў Амбражэвіч (? — 30.12.1666 — 12.8.1701 — ?) Антоній Францішак Крыўкоўскі (22.12.1702 — 30.5.1704 — ?) Давід Міцкевіч (20.10.1704 — 12.10.1722) Людвік Саковіч (12.10.1722 — 1748) Мікалай Лапацінскі (12.11.1748 — 1750) (24.5.1750 — 9.5.1761) Ігнат Блажэй Лапацінскі (6.5.1761 — 11.10.1776 — ?) (10.1.1777 — 20.12.1777) Юстыніян Неміровіч-Шчыт (27.12.1777 — 1787 — ?) Станіслаў Аўгуст Горскі (14.4.1788 — 1793 — ?)

Спіс пісараў прыходавых II Геранім Квілецкі (? — 15.4.1557 — да 28.6.1571) Войцех Славенцкі (Славінскі; 8.7.1571 — да 3.3.1603) Ян Корсак (3.3.1563 — да 3.8.1618) Станіслаў Бейнарт (13.8.1618 — 5.5.1631) Павел Срэдзінскі (да 7.4.1632 — 13.7.1639 — ?) Станіслаў Ян Срэдзінскі (28.3.1645? — 29.1.1653) Ян Андрэй Эйдзятовіч (23.1.1653 — да 2.2.1676) Юрый Ваўжынец Земла (25.2.1676 — 9.4.1701) Марцыян Ян Земла (5.5.1701 — 3.10.1713) Міхал Брунон Слізень (15.9.1715 — да 12.5.1729) Антоній Ян Норніцкі (12.5.1729 — 16.8.1735) Францішак Касцялкоўскі (22.5.1737 — 1744) Ян Касцялкоўскі (9.11.1744 — 1748) Марцыян Марыконі (22.6.1748 — 1790) Ігнацій Марыконі (17.6.1790 —)

Спіс пісараў расходавых

Ларіён (Лаўрын) Іванавіч (? — 1.1558 — да 30.5.1584) Андрэй Ілгоўскі (6.5.1586 — 11.6.1597 — ?) Юрый Галаўня (? — 6.1598 — 1605) Павел Якімовіч Галаўня (25.3.1605 — 18.11.1635 — ?) Юзаф Кляноўскі (28.8.1640 — 1647) Юрый Белазор (23.1.1649 — 1658) Мікалай Францішак Расахацкі (12.3.1658 — 12.4.1685) Міхал Казімір Ямант-Палевіч (каля 5.7.1683 — 16.6.1690) Ян Шротар (Шрэтар; 26.6.1690 — каля 22.4.1694) Юрый Ваўжынец Гірдзімонт Шымковіч (? — 1696 — 2.3.1709) Міхал Казімір Коцел (24.5.1710 — да 28.2.1716) Пётр Дунін-Глушынскі са Скрына (28.2.1716 — 1720) Людвік Быхавец (2.3.1720 — 6.9.1734 — ?) Мікалай Роліч-Аўсяны (30.1.1736 — да 20.8.1748) Віктар Юзаф Хэлхоўскі (12.8.1748 — 6.4.1763) Людвік Хэлхоўскі (6.4.1763 — 1765) Міхал Касакоўскі (31.7.1765 — 5.6.1781) (5.6.1781 — 29.1.1782) Міхал (Ігнацій?) Швыкоўскі (23.2.1782 — 27.3.1784) Міхал Вінцэнт Валовіч (9.4.1784 — 30.9.1794 —)

Як пісары скарбовыя таксама выступаюць: Андрэй Казімір Войшка-Скорабагаты (? — 26.8.1669 — 1673) Самуэль Міхал Гарбачэўскі (па Ваўжынцу Землу; 1.5.1701 — 10.2.1705 — ?) Яўстах Ян Бурда (? — 9.4.1706 — 23.8.1715 — 7) Келпш (па Р. Л. Саковічу; 22.6.1748 — 1752) Юрый Белазор (па Мікалаю Аўсянаму; 16.8.1748 — 1752 — ?)

Гл. таксама Пісар Пісар вялікі літоўскі Пісар дэкрэтавы літоўскі Пісар польны літоўскі

Літаратура

Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. — Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.

Катэгорыя:Ураднікі Вялікага Княства Літоўскага