Яўстахій Валовіч (24 жніўня 1784 — 12 верасня 1847) — ваенны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя».

Нарадзіўся 24 жніўня 1784 г. Падпалкоўнік швадрона гвардзейскіх уланаў арміі Напалеона Банапарта ў 1812 годзе, палкоўнік уланскага палка Польскіх войскаў у 1831 годзе. Памёр 12 верасня 1847 г.

Верагодна, яго партрэт захоўваецца ў фондах ГДГАМ, памылкова падпісаны як «Партрэт Міхала Валовіча, дэлегата сойма 3 мая 1791 г. у генеральскай форме».

Узнагароды Кавалер Крыжа «Virtuti Militari».

Сям’я З 1818 года ў шлюбе з Юліяй Брэза, якая памерла 17 студзеня 1888 г. і была пахавана ў касцёле ў Тэаліне (Сапоцкіне) у крыпце Валовічаў.

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі вайны 1812 года