«Зорка-БДУ» («Зорка-Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт») — беларускі жаночы футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2005 годзе. Выступае ў жаночай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя У 2004 годзе Уладзімір Пігулеўскі пачаў збіраць жаночую каманду, сярод першых ігракоў былі Дыяна Тропнікава, Таццяна Кіёсе, Яна Вышэдка, Таццяна Гапановіч, Святлана Рыжэвіч, Марына Лучанок. У гэтым жа годзе каманда пачала гуляць на вуліцы Сямашкі на стадыёне РЦАР і ўжо ў 2005 годзе падала афіцыйную заяўку на ўдзел у чэмпіянаце краіны. З той пары назва каманды «Зорка-БДУ» не змянялася.

Дасягненні

Чэмпіянат Беларусі Срэбраны прызёр (11): 2005, 2006, 2007, 2009, 2010, 2011, 2014, 2015, 2016, 2017, 2019 Бронзавы прызёр (6): 2008, 2012, 2013, 2018, 2021, 2022

Кубак Беларусі Уладальнік (3): 2009, 2010, 2012 Фіналіст (6): 2006, 2011, 2014, 2015, 2016, 2017

Суперкубак Беларусі Уладальнік (3): 2010, 2013, 2017

Лігі чэмпіёнаў УЕФА Удзельнік Лігі чэмпіёнаў УЕФА — 2010 (1/16 фіналу).

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2005 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 3 8 5 1 2 21−10 16 2006 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 2 14 11 2 1 58−9 35 Фіналіст 2007 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 2 22 17 1 4 103−16 52 2008 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 3 2009 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 2 16 12 3 1 38−3 39 Уладальнік 2010 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 2 24 19 2 3 92−13 59 Уладальнік 2011 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 2 27 22 3 2 115−15 69 Фіналіст 2012 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 3 27 20 3 4 150−16 63 Уладальнік 2013 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 3 26 20 0 6 159−14 60 Паўфіналы 2014 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 2 24 16 3 5 104-20 51 Фіналіст 2015 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 2 20 16 3 1 86-10 51 Фіналіст 2016 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 2 18 12 3 3 59-6 39 Фіналіст 2017 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 2 18 14 1 3 77-9 43 Фіналіст 2018 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 3 21 15 2 4 117-16 47 Паўфінал 2019 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 2 21 16 2 3 91-15 50 Паўфінал 2020 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 4 21 12 2 7 57-36 38 Чвэрцьфінал 2021 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 3 27 17 1 9 110-37 52 Паўфінал 2022 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 3 27 17 4 6 79−32 55 Чвэрцьфінал 2023 Жаночая ліга чэмпіянату Беларусі 4 30 17 5 8 111−63 56

Легіянеры

Юлія Стэц (2014) Аляксандра Плохава (2016—2017) Зайнаб Ібрагімава (2022) Гіфт Еле Атуве (з 2022)

Галоўныя трэнеры

Валерый Кеўра (2005—?) Яна Вышэдка Дзмітрый Шаўчук Марына Ліс (2011—2012) Васіль Кушнір (2013—2014) Дзмітрый Шаўчук (2015 — люты 2017) Наталля Мінкіна (2017—2018) Леанід Савіцкі (2019) Сяргей Русецкі (з 2020)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:2005 год у Мінску