Мельхіёр Аляксандравіч Ваньковіч (1775—1842) — грамадскі дзеяч Расійскай імперыі, буйны землеўласнік на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Бацька вядомага жывапісца Валенція Ваньковіча.
Паходжанне і сям’я Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс». Сын Аляксандра Янавіча Ваньковіча, чашніка менскага, і Сафіі са шляхецкага роду Грэгаровічаў.
У шлюбе са Схаластыкай са шляхецкага роду Гарэцкіх меў чатырох дзяцей: Аляксандр Мельхіёравіч Ваньковіч. Валенцій Мельхіёравіч Ваньковіч (1800—1842), жывапісец. Жонка: Анэля Растоцкая. Караль Мельхіёравіч Ваньковіч (хр. 15.10.1805—1854), уласнік маёнтка Калюжыцы. жонка: Разалія Ваньковіч. Станіслава Мельхіёраўна Ваньковіч. Муж: Гарноўскі.
Службовая дзейнасць
Старшыня Ігуменскага павятовага земскага суда (1799—1802), старшыня галоўнага суда 2‑га Дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні (1805—1808).
Маёнтак Валодаў маёнткам Малая Сляпянка ў Мінскім павеце і маёнткам Калюжыцы ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
Літаратура
Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]; сост.: Н. А. Голубева, Н. М. Усова, Л. В. Языкович; под научной редакцией В. И. Прокопцова. — Минск : БелЭн, 2012. — 442 с. Konarski, S. Wańkowiczowie herbu Lis odmienny / S. Konarski. — Paryż, 1960.