Могілкі Сэнт-Панкрас і Іслінгтан () — могілкі ва ( Лондан), месца пахавання шэрагу вядомых беларускіх грамадскіх і рэлігійных дзеячаў і месца памінання продкаў беларусамі Брытаніі.
Могілкі Могілкі размешчаны ў лонданскім раёне Барнет, яны -- адно з найвялікшых пахавальных месцаў Вялікабрытаніі. Найменне адсылае да назваў колішніх раёнаў і .
Могілкі прызнаны гістарычнай славутасцю «2-й ступені» у Рэестры Англійскай гістарычнай спадчыны. Могілкі заснаваны ў 1854 годзе і сталі першымі ў Лондане дзяржаўнымі могілкаміSt Pancras and Islington Cemetery, Historic England, Могілкі Сэнт-Панкрас і Іслінгтан, Гістарычная Англія], 25.01.2002 A history of Islington and St Pancras Cemetery, Family Tree [Гісторыя могілак Сэнт-Панкрас і Іслінгтан, Сямейнае дрэва], 02.11.2018.
Магілы выбітных беларусаў Сярод іншых, на могілках Сэнт-Панкрас і Іслінгтан пахаваныя:
Біскуп Часлаў Сіповіч а. Аляксандр Надсан архімандрыт Леў Гарошка а. Язэп Германовіч (Вінцук Адважны) Аляксандр Лашук, адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі а. Тамаш ПадзяваКастусь Лашкевіч, Беларусы адзначылі Дзяды ў Лондане , 30.10.2011, ТUT.BYГардзіенка Наталля, Беларусы Вялікабрытаніі . — Мінск: Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына, 2010. Ст. 511—513 Дамінік Аніська, публіцыст а. Канстанцін Маскалік, святар, дыктар Радыё Ватыкана а. Францішак Журня, святар брат Міхаіл Баговіч, манах Ян Міхалюк, старшыня Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі Барбара Марцынкевіч, маці Алены Міхалюк Павел Навара, адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі Васіль Тур, член Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі
Месца памінання продкаў Традыцыйна на могілках Сэнт-Панкрас і Іслінгтан збіраюцца еларусы Брытаніі на Дзяды, дзень памінання продкаў, каб «успомніць суродзічаў, якія воляю пакручастага лёсу спачываюць у розных кутках зямной кулі».Дзяды ў Лондане, Наша Ніва, 27.10.2008Дзяды ў Лондане — 2 лістапада , Беларусы ў Вялікабрытаніі
Галерэя
Крыніцы
Катэгорыя:Могілкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Лондана