Га́нна Уладзіміраўна Крофта (у дзявоцтве Аўчы́ннікава; нар. 20 кастрычніка 1986, Гродна) — беларуская паэтка і перакладчыца. Кандыдат філалагічных навук.

Біяграфія Нарадзілася 20 кастрычніка 1986 года ў Гродне. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, вучылася ў аспірантуры гэтага ж універсітэта. У 2014 годзе абараніла дысертацыю на тэму «Словаўтваральная семантыка і структура агентываў ва ўсходнеславянскіх і польскай мовах». Працуе дацэнтам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. КупалыКрофта Ганна Уладзіміраўна .

Творчасць Аўтар публікацый у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», газеце «Наша Ніва», калектыўных зборніках.

У 2014 годзе пераклала на беларускую мову для Gods Tower песню Лэслі Найфа «Людзі на балоце».

Бібліяграфія 2011 — «Ад зачыненай брамы», зборнік паэзіі

Узнагароды У 2005 годзе стала лаўрэаткай літаратурнай прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «дэбют»Літаратурная прэмія «Залаты апостраф»

Спасылкі Ганна Аўчыннікава. Кропля бурштыну. Вершы // Дзеяслоў

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродне Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук