Венерсбарг (швед. Vänersborg) — горад у Швецыі. Знаходзіцца ў заходняй частцы Швецыі ў гістарычнай правінцыі Вестэргётланд. Ляжыць на паўднёвым беразе найбуйнейшага ў Швецыі возера Венерн ля вытока ракі Гёта-Эльв і за 85 км на паўночны ўсход ад Гётэбарга.

Да 1998 года горад з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам лена Эльвсбарг, аднак пасля аб’яднання апошняга з суседнімі Гётэбарг-Бохус і Скарабарг у лён Вестра-Гёталанд з’яўляецца толькі цэнтрам камуны Венерсбарг. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Агнес Карлсан, шведская спявачка

Катэгорыя:Гарады Швецыі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1641 годзе