Арвіка — карта Швецыі — горад у Швецыі, у лене Вермланд. З’яўляецца цэнтрам аднайменнай камуны. Размешчаны ў заходняй частцы краіны.

Статус горада атрымаў у 1821 годзе. Па колькасці насельніцтва гэта — другі па велічыні горад у Вермландзе: у самім горадзе пражываюць каля 14 000 чалавек, а ў камуне — каля 26 000 чалавек. Знаходзіцца на беразе заліва Чурквікен, блізу ледавіковага возера Глафсфіёрдэн (якое калісьці было фіёрдам дагістарычнага Анцылавага возера).

Ваколіцы Арвікі ўзгорыстыя, з паўднёвага ўсходу да горада прымыкае гара Стуркасбергет (240 м).

У горадзе ёсць порт; ракой Бюэльвен Глафсфіёрдэн злучаецца з возерам Венерн, якое, у сваю чаргу, злучана з Паўночным морам з дапамогай ракі Гёта-Эльв і з Балтыйскім морам Гёта-каналам. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Лінеа Лілегерд, шведская футбалістка

Катэгорыя:Гарады Швецыі