Аблай Мбенг (нар. , Ціес, Сенегал) — сенегальскі футбаліст, нападнік саудаўскага клуба «Аль-Арабі» з Унайзы.
Клубная кар’ера Першы клуб у кар’еры афрыканскага форварда — «Дыяраф» з сенегальскай сталіцы. У 2013 годзе пераехаў у Габон, дзе выступаў у складзе «Сапена». У сезоне 2013/2014 нападнік стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, забіўшы 15 галоў.
У лютым 2015 года Мбенг стаў футбалістам расійскага клуба «Церак» (пазней перайменаваны ў «Ахмат»). Добра пачаўшы выступы ў новым клубе (за 5 першых матчаў забіў 4 галы), пасля выступаў нестабільна, чаргуючы паспяховыя адрэзкі з безвыніковымі. У маі 2019 года падоўжыў кантракт з «Ахматам» на тры гады, аднак у жніўні 2020 года самавольна з’ехаў у Афрыку і не выхадзіў на сувязь з клубам.
У сакавіку 2021 года, дасягнуўшы паразумення з чачэнскім клубам, далучыўся на правах арэнды да мінскага «Дынама»Минское "Динамо" арендовало у "Ахмата" нападающего Мбенге. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе і стаў асноўным нападнікам мінчан, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне, у тым ліку адзначыўся двума хет-трыкамі. У жніўні 2021 года пакінуў стан клуба, а ў кастрычніку 2021 года падпісаў пагадненне з ізраільскім клубам «Макабі» з Петах-Тыквы"Маккаби" Петах-Тиква объявил о подписании экс-форварда минского "Динамо" Мбенга . Хутка «Дынама» выступіла з афіцыйнай заявай, дзе паведаміла аб тым, што футбаліст у аднабаковым парадку разарваў працоўныя адносіны з грозненскім і мінскім клубамі, што супярэчыць дакументам ФІФА"Динамо-Минск": Действия Мбенга будет оценивать компетентный орган ФИФА по разрешению споров. У выніку, праз некалькі дзён «Макабі» спыніў супрацоўніцтва з футбалістам"Маккаби" Петах-Тиква расторг контракт с Мбенгом через четыре дня после подписания.
У красавіку 2022 года далучыўся да кувейцкага клуба «Аль-Арабі», а ў чэрвені перабраўся ў «Аль-Арабі» з Саудаўскай Аравіі
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Сенегала Катэгорыя:Ігракі ФК Дыяраф Катэгорыя:Ігракі ФК Аканда Катэгорыя:Ігракі ФК Ахмат Грозны Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Арабі Кувейт Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Арабі Унайза