«Прачытаўшы, спаліць» () — чорная камедыя 2008 года рэжысёраў Джоэла і Ітана Коэнаў.

Сюжэт Вашынгтон — горад не толькі палітыкаў і сакрэтных службаў, але і самых звычайных амерыканцаў. Былога агента знешняй разведкі Осбарна Кокса звальняюць з працы за алкагалізм, пасля чаго ягоная жонка Кэці збіраецца падаваць на развод. Адвакат раіць ёй таемна праверыць фінансавае становішча мужа, і Кэці капіруе з камп’ютара мужа шэраг дакументаў, разам з пачаткам ягоных мемуараў. Сакратарка адваката губляе копію дыска з запісам у гардэробе фітнес-цэнтра, дзе працуе 40-гадовая самотная жанчына Лінда Ліцке. Ёй патрэбны грошы на касметычную аперацыю, і калі дыск з дакументамі трапляе да яе, яна спрабуе вярнуць яго Коксу за ўзнагароду, якая пакрыла б кошт аперацыі…

Акцёрскі склад Джордж Клуні — Гары Пфарэр Фрэнсіс Мак-Дорманд — Лінда Ліцке Брэд Піт — Чэд Фельдхаймер Джон Малкавіч — Осбарн Кокс Цільда Суінтан — Кэці Кокс Рычард Джэнкінс — Тэд Трэфан Элізабэт Марвэл — Сэндзі Пфарэр Дэвід Раш — афіцэр ЦРУ Палмер Сміт Джэй Кей Сіманс — начальнік ЦРУ Олек Крупа — Іван Крапоткін Джэфры Дэман — пластычны хірург Дэрмат Малруні — камэа

Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 8 кінаўзнагародамі і яшчэ 32 намінацыяй.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2008 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2008 года Катэгорыя:Фільмы Францыі 2008 года Катэгорыя:Кінакамедыі 2008 года Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Кінакамедыі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра Вашынгтон Катэгорыя:Фільмы братоў Коэн Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Картэр Бёруэл