Сцяпан Ільіч Мандроўскі (1820 — не раней за 1880) — расійскі і беларускі ваенны медык і арганізатар аховы здароўяА. Крылов-Толстикович «Русские врачи XIX-начала XX вв.».

Біяграфія

Сын праваслаўнага святараСтепан Ильич Мандровский .

Скончыў з залатым медалём Маскоўскую медыка-хірургічную акадэмію ў 1842 годзе і паступіў у 1-ы флотскі экіпаж. У 1843 годзе лекар https://wiki.bobr.by/%D0%9C%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9,_%D0%A1%D1%82%D0%B5%D0%BF%D0%B0%D0%BD_%D0%98%D0%BB%D1%8C%D0%B8%D1%87 , праз год быў пераведзены ў 5-ы сапёрны батальён.

У 1852 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

У 1858 годзе надворны саветнік Мандроўскі «па стане здароўя» прызначаны малодшым ардынатарам з захаваннем атрымоўванага жалаванняОфициальная часть. Постановления и распоряжения правительства // ВМЖ. — 1858. — № 10. — С. 45.. У тым жа годзе яму прызначылі дадатковую плату ў памеры 125 рублёў 47 капеек і ўзнагародзілі ордэнам Святога Станіслава 2-й ступеніОфициальная часть. Постановления и распоряжения правительства // ВМЖ. — 1858. — № 4. — С. 77..

У 1860 годзе стаў старшым урачом 1-га лейб-гвардыі Атаманскага палка.

Калі пачалося Польскае паўстанне, С. І. Мандроўскі, як лекар, які доўга служыў у заходніх абласцях Расіі і ў Царстве Польскім і добра ведаў гэты тэатр ваенных дзеянняў, быў прызначаны галоўным доктарам Віленскага (у 1864 годзе), а затым Бабруйскага (у 1865 годзе) ваенных шпіталяў. І толькі калі канфліктная сітуацыя ў Польшчы сціхла, 20 чэрвеня 1870 года С. І. Мандроўскі быў прызначаны галоўным урачом Змеев Л. Ф. Русские врачи-писатели. Тетрадь 2. — СПб., 1886. — С. 9.ОГА МОУ. — Ф. 144. — Оп. 33047. — Д. 32. — Л. 100. Ужо 15 ліпеня 1870 года ён быў узведзены ў чын сапраўднага стацкага саветнікаОГА МОУ. — Ф. 144. — Оп. 33047. — Д. 31. — Л. 1.

22 чэрвеня 1880 года С. І. Мандроўскі быў звольнены са службы «па прашэнні» у чыне тайнага саветніка і з мундзірамОфициальная часть. Постановления и распоряжения правительства // ВМЖ. — 1880. — № 8. — С. 74.

Узнагароды Кавалер ордэна Святога Уладзіміра 4-й ступені Кавалер ордэна Святога Станіслава 2-й ступені

Літаратура

История Киевского военного госпиталя. Киевский военный госпиталь в XVIII—XIX веках. Становление и развитие военной медицины в Украине // М. П. Бойчак — К.: «Пресса Украины», 2006. С. 397—398

Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Медыкі Украіны Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Украіны Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя