Іосіф Пятровіч Лакшта́наў (, Сумы, Украіна — ) — беларускі акцёр, рэжысёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1970).
Біяграфія Скончыў у 1936 годзе студыю тэатра імя Лесі Украінкі ў Кіеве, у 1939 годзе — студыю Тэатра імя Станіслаўскага ў Маскве. Працаваў у тэатрах Расіі. З 1952 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. З 1960 года рэжысёр, у 1980—1985 гадах артыст Беларускай філармоніі.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1952 года.
Творчасць Выканаўца характарных роляў, спалучаў глыбокі псіхалагізм з яркасцю формы, музыкальнасцю: у Рускім драматычным тэатры Беларусі Пінчук, Мікалай II («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Першы афіцэр («» У. Вішнеўскага), Міка Ставінскі («Барабаншчыца» А. Салынскага), Люсінда («» Лопэ дэ Вэгі), Кароль французскі («Кароль Лір» У. Шэкспіра). Сярод пастановак: «Не называючы прозвішчаў» В. Мінко і «Вясна ў Маскве» В. Гусева (1953), «Паўторны візіт» С. Дубравіна (1957), «Далёкая дарога» А. Арбузава (1958).
Сям’я Муж актрысы Ільзы Лакштанавай (1923 — ?).
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі