Апошні этап () — польскі мастацкі фільм 1947 года рэжысёра Ванды Якубоўскай. У аснову яго пакладзены ўспаміны былых зняволеных фашысцкіх лагероў. Сцэнар напісаны ў 1945 годзе былымі зняволенымі Аўшвіц-Біркенаў: Вандай Якубоўскай і Гердай Шнайдэр. Сцэнар быў падтрыманы Іосіфам Сталіным. Фільм здымаўся ў самім лагеры.

Сюжэт На падставе ўспамінаў — паўдакументальная гісторыя пра пакутніцкую смерць жанчын у нямецкім лагеры Аўшвіц-Біркенаў і гераізм зняволеных з лазарэта, які сфармаваў рух супраціву ў гэтым «камбінаце смерці». Прадстаўлены вобраз чалавечых пакут і трагедый, але і чалавечай барацьбы за годнасць. Польская яўрэйка Марта, якая выконвае ролю перакладчыка ў лагеры, дапамагае іншым зняволеным і працуе ў арганізацыі руху супраціву. Пасля няўдалай спробы ўцёкаў яна гіне непасрэдна перад вызваленнем лагера. Алену хавае ў лагерным шпіталі французская зняволеная, але яе немаўля пасля нараджэння забівае нямецкі лекар. Яўгенія, расійскі ўрач, прайшла праз катаванні і была забітая за дапамогу хворым і арганізацыю супраціву. Нямецкая камуністка выкрывае нямецкага псеўдадоктара Лалунію і трапляе ў лагерны бункер. Сярод герояў фільму ёсць і супрацоўнікі лагера, якія не пазбаўлены некаторых чалавечых якасцей. Фільм заканчваецца заклікам паміраючай Марты: «Не дазваляйце Асвенцыму паўтарыцца!».

Ролі Ванда Бартуўна — Алена. Барабара Драпінска — Марта. Г’югет Фагэт — Мішэль. Таццяна Гурэцка — лекарка Яўгенія. Анатаніна Гурэцка — Ганна. Марыя Вінаградава — Надзея. Барабара Філеўска — Анэлька.

Спасылкі Апошні этап на сайце IMDb Ostatni etap у базе Акадэміі польскага фільма Projekcja filmu Ostatni etap we Francji — кроніка PKF

Катэгорыя:Фільмы пра Другую сусветную вайну Катэгорыя:Фільмы пра Халакост