Рой Андэрсан (, ) — шведскі кінарэжысёр. Ён стварыў шэсць поўнаметражных мастацкіх фільмаў, некалькі кароткаметражных і каля трохсот рэкламных ролікаў.
У многіх адносінах Рой Андэрсан — унікальны рэжысёр: у яго свая прадзюсарская кампанія з двума здымачнымі павільёнамі, мантажнай, гукааператарскай і кінатэатрам, што дазваляе яму прадзюсаваць і ствараць уласныя фільмы. Ён працуе без сцэнарыя і здымачнага графіка, здымае пераважна ў павільёне.
Удастоены мноства міжнародных узнагарод і прызоў. У 2014 годзе ўзнагароджаны галоўным прызам Венецыянскага кінафестывалю, «Залатым ільвом», за пастаноўку філасофскай драмы «Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё» — заключнай частцы трылогіі Андэрсана аб жыццёвай сутнасці.
Зноскі
Катэгорыя:Кінарэжысёры Швецыі Катэгорыя:Сцэнарысты Швецыі Катэгорыя:Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі