Андрэй Бацула (нар. , Крамянчуг, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца палтаўскай «Ворсклы».
Клубная кар’ера З’яўляецца выхаванцам крамянчугскай школы футбола. У 2009 годзе стаў футбалістам палтаўскай «Ворсклы», аднак за асноўны склад зялёна-белых не згуляў ніводнага матча. На правах арэнды выступаў за родны клуб «Крэмінь» да лета 2014 года, пасля чаго перайшоў у кіраваградскую «Зорку», у складзе якой выступаў да лета 2017 года. У складзе гэтага клуба правёў 87 матчаў, у якіх набраў 23 выніковыя балы (9+14).
У ліпені 2017 года стаў футбалістам «Александрыі», дзе выступаў на працягу аднаго сезона. У складзе жоўта-чорных правёў 32 матчы, набраў тры балы (1+2).
У жніўні 2018 года перайшоў у «Кортрэйк», дзе не здолеў замацавацца ў стартавым складзе, часцей заставаўся на лаўцы запасных. Усяго ў складзе бельгійцаў адгуляў 29 матчаў, набраў тры балы (1+2).
У чэрвені 2020 года быў аддадзены ў арэнду беларускаму клубу «Дынама» з МінскаМинское "Динамо" арендовало у "Кортрейка" украинского защитника Бацулу, дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2021 года стаў іграком «Дынама» на трывалай асновеБацула стал полноправным футболистом минского "Динамо". У сезоне 2021 быў трывалым іграком стартавага складу, з 11 галамі стаў найлепшым асістэнтам чэмпіянату Беларусі, таксама быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.
Яшчэ ў ліпені 2021 года ўзгадніў папярэдні кантракт з палтаўскай «Ворсклай», а ў лістападзе 2021 года падпісаў пагадненне з клубам, якое пачало дзейначыць з пачатку 2022 года, па заканчэнні кантракта з «Дынама»Защитник минского "Динамо" Бацула подписал контракт с "Ворсклой".
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Украіны.
Дасягненні Пераможца Першай лігі Украіны: 2015/16 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Найлепшы абаронца чэмпіянату Беларусі: 2021 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Ворскла Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Кортрэйк Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Крэмінь Крамянчуг