Запаведнік дзікай прыроды Качскага Рана () месціцца на паўднёвым усходзе пакістанскай правінцыі Сінд у раёне Качскі Ран. Займае тэрыторыю 5663,75 км².

Запаведнік быў створаны ў 1980 г. для захавання ўнікальнай прыроды вялікай саланчаковай пустыні і навакольных зямель. Большую яго частку займаюць пясчаныя выдмы, саланчак, саланаватыя лагуны, прыліўныя глеевыя водмелі і вусці. Мае статус Рамсарскага ўгоддзя (гл. Рамсарская канвенцыя).

На тэрыторыі запаведніка дзікай прыроды Качскага Рана гняздуюць і размножваюцца фламінга, сустракаюцца такія птушкі, як пеліканы, журавы, чырок, сокалы, сіпы і інш. Акрамя таго, яго насяляюць дзікія парнакапытныя, ваўкі, змеі, земнаводныя.

Спасылкі Saving wildlife in Rann of Kutch CURRENT DISTRIBUTION AND STATUS OF THE MAMMALS, BIRDS AND REPTILES IN RANN OF KUTCH WILDLIFE SANCTUARY, SINDH

Катэгорыя:Геаграфія Пакістана Катэгорыя:Сінд