Культура Грузіі стваралася на працягу шматвяковай гісторыі і ўяўляе сёння багатую нацыянальную культуру і літаратуру, якая грунтуецца на нацыянальных мове і пісьме. Моцнае пачуццё нацыянальнай ідэнтычнасці дапамагло захаваць адметнасць грузінскай культуры, нягледзячы на неаднаразовыя перыяды замежнай акупацыі.
Культура старажытнай Грузіі Традыцыйна лічыцца, што грузінскі алфавіт быў вынайдзены ў III стагоддзі да н. э. і рэфармаваны каралём Іберыі Парнавазам I у 284 да н. э. Некаторыя сучасныя навукоўцы лічаць, што алфавіт быў створаны пазней, у пачатку 5 стагоддзя нашай эры, таму што менавіта гэтым часам датуюцца самыя раннія прыклады грузінскага пісьма.
На сярэднявечную культура Грузіі моцна ўплывала праваслаўнае хрысціянства і Грузінская праваслаўная апостальскай царква, замаўлялі і спансавалі стварэнне рэлігійных твораў мастацтва. Акрамя таго, было напісана таксама шмат свецкіх прац нацыянальнай гісторыі, міфалогіі і агіяграфіі.
Царкоўнае выяўленчае мастацтва
Ікона Зарзмскага манастыра 886 г. Ікона Цылкані 9-а ст; Іверская ікона 10-а ст.; Ікона Божай Маці з Хакулі, 12-е. ст;
Архітэктурныя помнікі
Грузінская царква ў Віфлееме 4-га ст.; Манастыр у Ікальта 4-е ст.; Манастыр Некрэсі, 4-9-е ст.; Манастыр Шыомгвіме, 6-е ст.; Комплекс пячорных манастыроў Давід Гарэджа, 6-е ст.; Манастыр Джвары, 6-е ст. Царква Анчысхаці, 6-е ст.; Манастыр у Бачкава, 6-е ст.; Манастыр Атэнскі Сіон, 7-е ст.; Іверскі Манастыр на гары Афон, 10-е ст.; Манастыр Даліскана, 10-е ст.; Храм Светыцхавелі, 11-е ст.; Хірскі манастыр, 11-е ст.; Гелацкі манастыр, 12-е ст.; Комплекс пячорных манастыроў Вардзіа, 12-е ст.
Літаратурныя творы Сярод сярэднявечных перыядаў вядомыя грузінскія пісьмовыя працы:
Пакутніцтва каралевы Шушанік — помнік літаратуры, датуецца паміж 476 і 483 гадамі б жыцці і смерці армянскай прынцэсы Шушанік; Шен хар венахі — гімн Дзеве Марыі, 12-е ст.; Віцязь у тыгравай шкуры — гераічны эпас 12-га ст.; Картліс Цхаўрэба — летапісы з 12 да 19-га стагоддзя;