Міхаіл Пятровіч Багушэўскі (1815—1872) — беларускі і расійскі медык, штабс-лекар, стацкі саветнікА. Крылов-Толстикович «Русские врачи XIX-начала XX вв.».
Біяграфія
Міхаіл Пятровіч Багушэўскі нарадзіўся 11 лістапада 1815 года. Паходзіў з рускай дваранскай сям’іБогушевский, Михаил Петрович . Скончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта, дзе быў казённакоштным выхаванцам, у 1839 годзеБогушевский, Михаил Петрович .
У 1840-м прызначаны ардынатарам ў шпіталь 8-й кавалерыйскай акругі ўкраінскіх ваенных паселішчаў, а ў 1843 годзе перайшоў у 6-ю акругу.
У 1845 годзе ў Харкаўскім універсітэце атрымаў званне штаб-лекара, вярнуўся на месца папярэдняй службы, дзе быў прызначаны галоўным лекарам. З 1858 года — малодшы ардынатар Бабруйскага ваеннага шпіталя, затым служыў галоўным лекарам у Старарускім ваенным шпіталі. У 1862 годзе прызначаны дывізіённым лекарам .
Звольнены ад службы ў 1871 годзе. Памёр у 1872 годзе. Пахаваны на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.
Бібліяграфія «Электротерапия в нервных болезнях и в параличах в особенности» (Военно-Мед. Журнал, 1862 г., ч. 84, 4)
Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Медыкі Расіі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расіі