Міхаіл Паўлавіч Сакало́ўскі (;  — ) — вучоны, хірург, доктар медыцынскіх навук (1922), прафесар (1922).

Біяграфія Нарадзіўся ў Ржэве. У 1911 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1911—1913 гадах працаваў асістэнтам кафедры паталагічнай фізіялогіі Саратаўскага ўніверсітэта, у 1913—1914 гадах асістэнтам хірургічнай клінікіСоколовский Михаил Павлович (07(19).11.1897—18.05.1977) // Сайт БДМУ. У час Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў у 1915—1918 гадах на Заходнім фронце — хірург ваенных шпіталяў. У 1918—1922 гадах зноў у Саратаўскім універсітэце на пасадзе асістэнта хірургічнай клінікі. У 1922 годзе прафесар хірургічнай клінікі Смаленскага ўніверсітэта.

З 1922 года М. П. Сакалоўскі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Арганізатар і дырэктар хірургічнай клінікі медыцынскага факультэта, у 1922—1924 гадах загадчык кафедры агульнай хірургіі, у 1922—1929 гадах кафедры аперацыйнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі. Адначасова ў 1922—1923 гадах дэкан медыцынскага факультэта. У 1923—1936 гадах загадваў кафедрай шпітальнай хірургіі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1926—1927 гадах кафедрай стаматалогіі.

У 1936—1941 гадах М. П. Сакалоўскі ў Варонежскім і Адэскім медыцынскіх інстытутах, загадчык кафедры агульнай хірургіі. У час Вялікай Айчыннай вайны — галоўны хірург-кансультант упраўлення эвакашпіталяў Варонежскай і Ульянаўскай абласцей. У 1945—1968 гадах загадчык кафедры факультэцкай хірургіі Адэскага медыцынскага інстытута (з 1965 года — навуковы кансультант).

Памёр і пахаваны ў Адэсе.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар больш за 100 навуковых прац па пытаннях агульнай і прыватнай хірургіі. Прапанаваў новы спосаб апрацоўкі нерваў пры ампутацыі ніжніх канечнасцей, новыя хірургічныя падыходы пры аперацыйным лячэнні слановасці канечнасцей. Працаваў над праблемамі дыягностыкі і хірургічнага лячэння язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Распрацаваў метад лячэння вадзянкі галаўнога мозгу, разам з Ю. М. Іргерам прапанаваў методыку дрэнажавання страўнічкаў галаўнога мозгу. Аўтар першага падручніка на беларускай мове па аператыўнай хірургіі для студэнтаў медыцынскіх вышэйшых навучальных устаноў, выдадзенага ў Мінску ў 1932 годзе.

Двойчы абіраўся членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства хірургаў. Прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні Першага з’езду хірургаў Беларусі ў 1929 годзе. Быў старшынёй навуковых таварыстваў хірургаў БССР, Малдаўскай ССР (1930—1936).

Сярод апублікаваных прац: Кароткі падручнік па аперацыйнай хірургіі. — Мн., 1932; Коллоидно-осмотическое давление сыворотки при хирургических заболеваниях // Вести хирургии им. И. И. Грекова, 1934, Т. 34, кн. 100.

Літаратура

Спасылкі Соколовский Михаил Павлович (07(19).11.1897—18.05.1977) // Сайт БДМУ 12-я международная научно-практическая конференция по истории медицины и фармации : сборник материалов / Ред. колл.: Э. А. Вальчук (отв. ред.), Е. М. Тищенко (отв. ред.) и др. — Гродно : ГрГМУ, 2012. — 364 с.  — ISBN 978-985-558-072-1

Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Хірургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі Адэскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)