Дыяна Тропнікава (нар. , Ленінград, РСФСР) — беларуская футбалістка, нападніца клуба «Зорка-БДУ» і трэнер па навукова-метадычнай рабоце мінскага «Дынама». Выкладае ў БДУФК.
Біяграфія У сем гадоў сям’я пераехала з Пецярбурга ў Гомель.
Прафесійна футболам занялася ў 16 гадоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. У 2004 годзе выступала за мінскую «Нямігу»Михаленя А. Вперед и с песней! // Все о футболе. — 2004. — 1 июля (№ 21 (267)). — С. 10., усю астатнюю кар’еру з 2005 годаЖенский футбол. Познакомимся. Диана Тропникова: голы и шампанское правяла ў «Зорцы-БДУ»Дыяна Тропнікава: мне камфортней працаваць у мужчынскім калектыве! .
У жніўні 2019 года атрымала трэнерскую ліцэнзію катэгорыі BОмельянчук, Сосновский, Панковец и Ботяновская получили тренерские лицензии УЕФА категории «В».
Дасягненні 8-разовы сярэбраны і 3-разовы бронзавы прызёр Чэмпіянату Беларусі. 3-разовы ўладальнік Кубка Беларусі і 4-разовы ўладальнік Суперкубка Беларусі. Рэкардсмен «Зоркі-БДУ» па колькасці матчаў у чэмпіянатах краіны — 195, найлепшы бамбардзір каманды — 147 галоў.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Няміга Мінск Катэгорыя:Ігракі ЖФК Зорка-БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУФК