Аляксандр Абрамавіч Паперна (? — 1921) — беларускі медык-акушэр.

Біяграфія

Выпускнік медыцынскага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэтаПаперно, Александр Абрамович .

Лічыцца першым урачом-акушэрам у Бабруйску, дзе пачаў працаваць у 1895 годзе.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі А. Паперна ўзначальваў лячэбны пададдзел павятовага аддзела аховы здароўя, быў ініцыятарам адкрыцця ў горадзе акушэрскай школы.

Грамадская дзейнасць

Пасля смерці Ісідара Феертага ў 1912 годзе ўзначаліў медыцынскае таварыства ўрачоў.

З 1921 па 1924 гады ў горадзе выдаваўся адзін з першых у Беларусі навукова-медыцынскі часопіс «Бабруйскія медыцынскія весткі». Галоўным рэдактарам часопіса спачатку быў А. А. Паперна.

Катэгорыя:Медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі