Барока-поп () або барока-рок () — падвід поп-музыкі, які спалучае класічную музыку, аркестравы поп, рок і музыку эпохі барока. Праяўляецца гэта ў выкарыстанні кантрапункта, танальных гармоній, драматычных або меланхалічных настрояў. Барока-поп з’явіўся ў 1960-х, калі музыканты і прадзюсары поп-музыкі вылучалі клавесін на пярэдні план аранжыровак; да іншых тыповых музычных інструментаў жанру адносяцца струнныя секцыі, валторна і габой.
Барока-поп выйшаў з мэйнстрыму ў 1970-х, збольшага па прычыне з’яўлення панк-року, дыска і хард-року. Тым не менш музыку ў дадзеным родзе працягваюць выдаваць. Філадэльфія-соўл 1970-х і чэймбер-поп 1990-х з’яўляюцца блізкімі па духу напрамкамі, а апошні з іх канкураваў з лоу-фай-эстэтыкай свайго часу.
Катэгорыя:Музычныя жанры Катэгорыя:Жанры поп-музыкі