Беларуская Вайсковая Камісія па арганізацыі Беларускіх вайсковых часцей на Румынскім фронце — орган стварэння беларускіх вайсковых часцей у складзе было Рускай імператарскай арміі. Створаны 9 студзеня 1918 года загадам № 1332 Памочніка Аўгусцейшага Галоўнакамандуючага арміямі Румынскага фронту генерала ад інфантэрыі Шчарбачова.

Дзейнічала на тэрыторыі Каралеўства Румынія і Малдаўскай Рэспублікі. Падпарадкоўвалася Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе ў Менску і інтэрнацыянальнай «Нацыянальна-тэрытарыяльнай дэмакратычнай арганізацыі фронту» з прадстаўнікоў-камісараў УНР, Арменіі, Малдовы, Польшчы, ад мусульман, Літвы, Эстоніі, ад казакаў, Грузіі, ад сібіракоў. Беларусь прадстаўляў Павел Данатавіч Манцэвіч.

Вынікі працы Выпіска. Журнальнае пастанаўленне Рады Міністраў Малдаўскай Рэспублікі. Адбытае 5-га лютага 1918 году.

Урад Малдаўскай Рэспублікі не сустракае прынцыповых перашкод да дазвалення фармавання на тэрыторыі Малдаўскай Рэспублікі Беларускіх вайсковых часцей без зброі і прапануе фармуючымся ў пытаннях пракорму знасіцца з аддзелам харчавання пры Міністэрстве Унутраных Спраў і Міжсаюзніцкай Харчовай Камісіяй. Месца і падрабязнасці фармавання павінны быць выпрацаваны ў згодзе з Вайсковым Міністрам і Румынскім камандаваннем.

На аснове вышэйпададзенага і згодна пастанове Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі ад 3 красавіка г. г. даручаецца Вам паведаміць аб гэтым адпаведным органам Румынскага Ураду, на быўшым Румынскім фронце, на той прыпадак, каб вышэйадзначаная маёмасць і зброя, былых беларускіх часцей, не было перададзена іншым Урадам ці арганізацыям.

2 лютага 1918 года загадам № 1436 з 4-га Армейскага корпуса пачалося фармаванне Беларускай дывізіі на тэрыторыі Малдаўскай Рэспублікі і Румыніі. Дывізію планавалі перакінуць у лютым 1918 года ў Менск на дапамогу Цэнтральнай беларускай вайсковай радзе для барацьбы з польскімі баевікамі каб распаўсюдзіць беларускую ўладу на ўвесь горад. Але не атрымалася. Дывізія была інтэрніравана Каралеўствам Румынія.

Супрацоўнікі старшыня камісіі генерал-маёр Пажарскі

Гл. таксама Вайсковая камісія Вялікага Княства Літоўскага Беларуская вайсковая камісія Беларускія ўзброеныя фарміраванні ў 1917—1923 гадах

Зноскі

Літаратура Алег Латышонак. «Жаўнеры БНР». 2009 г. С. К. Беларускія вайсковыя фармаваньні на б. румынскім фронце // Крывіч № 2. 1923. С. 41-44. // на pawet.net Данілюк Тодар, успаміны. Спадчына № 5 — 1995 °C. 11-31

Катэгорыя:Узброеныя сілы Беларускай Народнай Рэспублікі Катэгорыя:Узброеныя сілы ў Першай сусветнай вайне паводле краін Катэгорыя:Ваенная гісторыя Беларусі Катэгорыя:Цэнтральная беларуская вайсковая рада Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1918 годзе Катэгорыя:Студзень 1918 года Катэгорыя:1918 год у Малдове Катэгорыя:Вайсковыя арганізацыі беларускай гісторыі