Рассве́таўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Рассвет.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Мар’інскі сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мар’іна. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года рэарганізаваны ў Мар’інскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1963 годзе з адміністрацыйнага падпарадкавання Добрушскага гарсавета перададзены вёскі Залессе і Падгор’еРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).. У студзені 1965 года ў склад сельсавета ўключаны вёскі Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок Сівінскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7, 8 і 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).. 17 лютага 1972 года скасаваны пасёлак СелязнёўкаРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мар’інскага сельсавета 7 населеных пунктаў. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рассвет, сельсавет перайменаваны ў Рассветаўскі. 29 ліпеня 1988 года скасаваны пасёлак Падгор’еРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 ліпеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).. 26 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Крупецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёска Ігаўка, пасёлкі Высакаполле, Майскі, Пакроўскі і Ясенкі)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).. У 2005 годзе цэнтр сельсавета атрымаў статус пасёлка. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзям’янкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Бярозкі, Дзям’янкі, Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области . 28 лістапада 2011 года скасавана вёска МлынокРешение Добрушского районного Совета депутатов от 28 ноября 2011 г. № 115 Об упразднении деревни Млынок, 12 кастрычніка 2022 года — пасёлак ПакроўскіРешение Добрушского районного Совета депутатов от 12 октября 2022 г. № 359 Об упразднении поселка Покровский Добрушского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1791 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,0 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы, 0,4 % — цыганыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1693 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Веткаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя рускія сельсаветы БССР