Віктар Леанідавіч Цыбоўскі (нар. года ў Смаргоні) — беларускі педагог, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, рэктар Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (2006—2024).
Біяграфія Нарадзіўся 22 лютага 1956 года ў горадзе Смаргонь Маладзечанскай вобласці БССР. Скончыў Смаргонскую сярэднюю школу № 2.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці «Агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі» абараніў у 1994 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці старшакласнікаў ў працэсе ўзаемасувязі праблемнага і часткова-пошукавага метадаў навучання (на матэрыяле дысцыплін натуральна-матэматычнага цыклу)».
Працаваў на розных пасадах у вышэйшых навучальных установах Мінска і органах дзяржаўнага кіравання. У тым ліку пэўны час займаў пасаду дэкана факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. З 2006 па 2024 год займаў пасаду рэктара Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.
Навуковая дзейнасць Аўтар 6 падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, каля 100 навуковых публікацый.
Сфера навуковых інтарэсаў: пытанні актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, дыдактыка вышэйшай адукацыі, метадалогія мадэрнізацыі падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, эканоміка і менеджмент сацыяльна-культурнай сферы, кіраванне людскімі рэсурсамі і інш.
Узнагароды Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, Медаль «За працоўныя заслугі» (2013)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2016).
Бібліяграфія
Выбраныя навуковыя артыкулы Праблема прынцыпаў пабудовы педагагічнай адукацыі / В. Л. Цыбоўскі // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. — 1999. — № 2-3. — С. 120—122. Социальное партнерство как фактор гармонизации экономических интересов в параметрах белорусской модели экономического развития / В. Л. Цыбовский, И. А. Соболенко // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2010. — № 2. — С. 51—57. Роль высшего образования в условиях экономики знаний / В. Л. Цыбовский // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2014. ― № 1. ― С. 3―10. О проблеме исследований малого и среднего предпринимательства Республики Беларусь / В. Л. Цыбовский, А. И. Болточко // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2016. ― № 1. ― С. 3―9. О современных методах организации обратной связи между частным и государственным секторами экономики Республики Беларусь / В. Л. Цыбовский, А. И. Болточко // Вести Института предпринимательской деятельности. — 2016. ― № 2. ― С. 3-10.
Выбраныя вучэбна-метадычныя выданні Организация профильного обучения в педагогических классах: методические рекомендации / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2004. — 75 с. Активные методы в системе профильного обучения: методические рекомендации / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2004. — 51 с. Профессиональный выбор — педагогическая деятельность: учебно-методическое пособие / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2005. — 54 с. Макроэкономика: социально ориентированный подход: учебник для студентов экономических специальностей учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / Э. А. Лутохина, В. В. Козловский, В. Л. Цыбовский [и др.]. — Минск: ИВЦ Минфина, 2010. — 437 с. Основы современного естествознания: учебно-методическое пособие / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2011. — 390 с. Основы современного естествознания: учебное пособие для студентов учреждений высшего образования / В. Л. Цыбовский. — Минск: БГПУ, 2012. — 470 с. Управление человеческими ресурсами: учебное пособие для студентов учреждений высшего образования / В. Л. Цыбовский; под ред. В. А. Ганского. — Минск: ИВЦ Минфина, 2020. — 607 с.
Спасылкі Институт предпринимательской деятельности: обращение ректора Профіль аўтара ў Google Scholar
Катэгорыя:Выкладчыкі Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты педагагічных навук Катэгорыя:Дэканы БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Рэктары ВНУ Беларусі