Іван Георгіевіч Шубіты́дзэ (23 лістапада 1906 сяло Келеты, Гарыйскі раён, Грузінская ССР — 13 студзеня 1978) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці.
Біяграфія З 1928 года служыў у Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1929 года. З чэрвеня 1941 года на фронце. У партызанах з кастрычніка 1941 года: камандзір групы, намеснік камандзіра, з ліпеня 1943 года камандзір атрада, у жніўні 1943 — сакавіку 1944 гадоў камандаваў Пінскай партызанскай брыгадай. У 1944—1971 гадах знаходзіўся на савецкай рабоце ў Пінску і Віцебску. Аўтар кнігі «Палескія былі» (1974).
Ганаровы грамадзянін Пінска. Адна з вуліц горада названа яго імем.
Літаратура
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пінска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Грузіі