Аляксей Паўлавіч Сако́льскі (;  — ) — савецкі шахматыст, шахматны тэарэтык, літаратар і педагог. Майстар спорту СССР па шахматах (1938). Заслужаны трэнер СССР (1965).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Каньгушы (зараз у Ельнікаўскім раёне Мардовіі, Расія). У 1934 годзе скончыў Ленінградскі педагагічны інстытут. У 1938 годзе, пасля паспяховага выступлення ў паўфінале першынства СССР, а таксама чэмпіянаце таварыства «Працоўныя рэзервы» стаў майстрам спортуАлексей Сокольский // Федэрацыя шахмат Расіі. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны застаў Аляксея Сакольскага на турніры ў Растове-на-Доне. Знаходзячыся ў эвакуацыі ён паспяхова прымаў удзел у шахматных спаборніцтвах у Куйбышаве і Свярдлоўску. Пасля вайны пераехаў у Львоў. У 1950—1953 гадах быў трэнерам зборнай каманды СССР, якая перамагла на шахматнай Алімпіядзе ў Хельсінкі. У 1953 годзе ў якасці трэнера-секунданта І. Баляслаўскага пераехаў у Мінск. У 1955—1969 гадах А. П. Сакольскі быў трэнерам Беларускага савета добраахвотнага спартыўнага таварыства «Спартак».

Памёр А. П. Сакольскі 27 снежня 1969 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Выданні Современный шахматный дебют. (Основные принципы). — К. — Львов, 1949; Шахматная игра. (Краткое пособие). — Мн., 1959; Шахматный дебют. (Теория и практика), 2 издание. — Минск: Беларусь, 1960; Пешка в движении. — М., 1962; Дебют 1.b2 — b4 (Дебют Сокольского). — Минск, 1963; Шахматная партия в её развитии. — Минск, 1966; Внимание, ловушка! — М. 1970; Ваш первый ход. — М., 1977.

Літаратура

Спасылкі Беларусь у асобах і падзеях: Сакольскі Аляксей Паўлавіч // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Алексей Сокольский // Федэрацыя шахмат Расіі

Катэгорыя:Шахматныя тэарэтыкі Катэгорыя:Шахматысты СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры СССР Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта