Іван Андрэевіч Сматроў (; 22 студзеня 1918, сяло Расказань, Балашоўскі павет, Саратаўская губерня — 1 мая 1975) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пінскай вобласці БССР.

Біяграфія З 1939 года служыў у Чырвонай Арміі. У партызанах з верасня 1942 года: камандзір аддзялення, начальнік разведкі атрада, камісар атрада, са жніўня 1943 года камісар, у лютым — чэрвені 1944 года камандзір партызанскай брыгады «Савецкая Беларусь». З 1944 года на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Пінскай, Сахалінскай і Саратаўскай абласцях.

Узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.

Літаратура

Спасылкі Смотров Иван Андреевич // Праект «Партизаны Беларуси»

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны