Уладзімір Мікалаевіч Сакс (; ( — ) — савецкі вучоны, геолаг, геамарфолаг і палеантолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1958).

Біяграфія Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1933 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. У 1932—1935 гадах працаваў у Беларускім геолагаразведачным трэсце (з 1933 года — Маскоўскі геолагаразведачны трэст). У 1935—1940 і з 1944—1958 гадах у Арктычным і антарктычным навукова-даследчым інстытуце (з 1948 года — Інстытут геалогіі Арктыкі), у 1940‒1944 гадах у Горнагеалагічным упраўленні Галоўнага ўпраўлення Паўночнага марскога шляху. З 1958 года працаваў у Інстытуце геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР на пасадзе загадчыка лабараторыі стратыграфіі і палеанталогіі мезазою і кайназою.

Памёр У. М. Сакс 4 лютага 1979 года ў Маскве.

Навуковая дзейнасць У. М. Саксу належаць навуковыя працы па стратыграфіі адкладаў чацвярцічнага перыяду на тэрыторыі Беларусі, стратыграфіі, палеагеаграфіі і тэктоніцы мезазойскіх адкладаў Арктыкі і поўначы Сібіры.

Сярод апублікаванага: О расчленении ледниковых отложений в странах Восточной Европы // Проблемы соврменной геологии. — 1935. Т. 5. № 7. — С. 680—692. Геология и петрография Алазейского плато. — М.—Л.: Изд-во Главсевморпуть, 1941. Стратиграфия юрской и меловой систем Севера СССР. — М.—Л., 1963 (у сааўтарстве); Палеоландшафты Западной Сибири в юре, мелу и палеогене. — М.: Наука, 1968 (у сааўтарстве).

Узнагароды Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973) Дзяржаўная прэмія СССР (1978)

Літаратура

Спасылкі

Сакс Владимир Николаевич // Інфармацыйная сістэма «История геологии и горного» Расійскай акадэміі навук ЧП Советской Арктики. Труды и дни геолога Сакса // Наука из первых рук: 15 Янв 2004 , Происхождение и эволюция жизни на Земле, том 1, № 0

Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Палеантолагі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены КПСС