Камуністычны ўніверсітэт Беларусі імя У. І. Леніна — вышэйшая партыйная навучальная ўстанова, якая рыхтавала кіраўнічыя кадры партыйных і савецкіх работнікаў. Існаваў з кастрычніка 1925 года да верасня 1932 года. Заснаваны ў Менску на базе Цэнтральнай саўпартшколы (1920—1925).

Меў аддзяленні: партыйнае, савецкае, прапагандысцкае, газетнае, народнай адукацыі (з 1930); сектары: асноўны (з падрыхтоўчым курсам), вячэрні, завочны (з 1927), курсавы. Тэрмін навучання 3 гады.

Рэарганізаваны ў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. На базе газетнага аддзялення ўніверсітэта створаны Камуністычны інстытут журналістыкі.

Літаратура

Спасылкі

Государственное учреждение "Национальный архив Республики Беларусь" - Фонд 1398 - Высшая коммунистическая сельскохозяйственная школа Белоруссии им. В.И. Ленина (ВКСХШБ), г. Минск

Катэгорыя:Універсітэты Мінска Катэгорыя:1925 год у Мінску