«Змагары» (, ) — палітычны цэтлік, спачатку ўжываны толькі сярод малазначных, маргінальных суполак антыбеларускай прарасійскай скіраванасці і некаторымі расійскімі СМІ, а з 2020 года ён загучаў на дзяржаўным тэлебачанні Беларусі.
«Змагар» з’яўляецца прыкладам беларусізма ў рускай мове.
Значэнне Да 2020 года сярод прарасійскіх колаў «змагарамі» называлі збольшага беларускіх нацыяналістаў. Нацыяналістам, якіх пазначаюць «змагарамі», прыпісваюцца русафобія, палонафілія ды «польскасць» беларускага нацыяналізмуПиктаскоп: Змагары — это польские националисты в белорусских вышиванках , празахаднасць ды падтрымка Захаду, а таксама тэрытэрыяльныя прэтэнзіі на забраныя этнічныя землі беларусаў. Гэтак жа прыпісваецца «абеларушванне польскай гісторыі» (паўстанне Каліноўскага і інш.) ды «польскіх дзеячаў» (Тадэвуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі і інш.).
Таксама за «змагара» могуць прызнаваць чалавека проста прабеларускай арыентацыі. Гэтая «прабеларускасць» для радыкальных прарасійскіх рэсурсаў можа значыць падтрымку герба Пагоні і бел-чырвона-белага сцяга як гістарычных беларускіх сімвалаў або штодзённае ўжыванне беларускай мовы (хоць і не абавязкова). Часам гэты цэтлік даецца людзям, якія, на думку такіх рэсурсаў, заслаба падтрымліваюць паглыбленне інтэграцыі з Расіяй.
У больш шырокім значэнні «змагары» — прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі, праваабаронцы, актывісты культурнай сферы. Паводле Барыса Нормана, «змагар» — гэта «апазіцыяновец, які стыхійна і агульна не прымае ўсё, што звязана з уладай».
У дзяржаўных СМІ Беларусі Беларускія дзяржаўныя тэлеканалы «змагарамі» пачалі называць любых пратэстоўцаў, нязгодных з палітыкай Лукашэнкі. Сам жа Аляксандр Лукашэнка кажа пра «змагароў» як ворагаў «якія сядзяць у цёплых замежных кабінетах» і «прадаўжаюць вынаходзіць усё новыя падкопы супраць дзяржавы», якім таксама «трэба процістаяць».
Дыскрэдытацыя Людзей, на якіх навешваюць дадзены цэтлік, звычайна дыскрэдытуюць наступным чынам: Прыпісванне разумовай непаўнавартасці і негатыўных рысаў, генералізацыя. Бяздоказнае прыпісванне экстрэмісцкіх і тэрарыстычных дзеянняў, генералізацыя. Прыпісванне крымінальных характэрыстык праз гісторыі асобных людзей, якія нібыта прымалі ўдзел у пратэставых акцыях. Несвядомыя абагульняльныя паралелі з крымінальнымі суполкамі, запісванне ў шэраг нацыянальных здраднікаў. Несвядомыя паралелі з калабарацыяністамі, фашыстамі, нацыстамі.
Вытворныя словы У рускай мове ад цэтліка «змагар» утвараецца нямала словаў, напрыклад: «змагарски», «змагаризм», «змагарства», «незмагар», «антизмагар», «антизмагарства», «антизмагарский», а таксама «змагаризация», «змагарьё».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ідэалагічныя клішэ Катэгорыя:Беларускі нацыяналізм