Пражскі метрапольны ўніверсітэт () — чэшская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Празе.
Агульная характарыстыка Установа была заснавана ў 2001 годзе і з’яўляецца адной з першых прыватных чэшскіх вышэйшых навучальных устаноў пасля 1989 года. 13 снежня 2007 года яна набыла статус універсітэта і змяніла сваю назву з Вышэйшай школы дзяржаўнага кіравання і міжнародных адносін на Пражскі метрапольны ўніверсітэт.
Універсітэт прапануе навучальныя праграмы бакалаўрскага, магістраскага і доктарскага ўзроўняў як на чэшскай, так і на англійскай мовах. Галоўная сядзіба ўніверсітэта знаходзіцца ў Празе, іншыя ўніверсітэцкія цэнтры таксама знаходзяцца ў Пльзені, Ліберцы і Градцу-Кралавым.
Структура Кафедра азіяцкіх навук Кафедра турызму Кафедра замежных моў Кафедра медыяў Кафедра міжнароднага гандлю Кафедра міжнародных адносін і еўрапейскіх даследаванняў Кафедра паліталогіі і англамоўных навук Кафедра правазнаўчых дысцыплін і дзяржаўнага кіравання Інстытут фінансавага менеджменту
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Прагі