Касцёл Святога Антонія Падуанскага — драўляны каталіцкі храм у сяле Беласток, Томская вобласць, Расія.
Гісторыя Першы драўляны храм быў пабудаваны ў 1908 годзе палякамі, якія перасяліліся ў Сібір пасля сталыпінскай рэформы.
У красавіку 2017 года касцёл згарэў (ён быў адным з двух драўляных касцёлаў пачатку ХХ стагоддзя, якія захаваліся ў Расіі). Супольнасць парафіянаў абвясціла пра збор сродкаў на яго аднаўленне. Ахвяраванні прыходзілі з Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША і Расіі, было сабрана каля 110 тысяч еўра. Летам 2019 года пачалося будаўніцтва. Першае набажэнства прайшло на Божае Нараджэнне ў 2019 годзе, калі будаўніцтва яшчэ ішло.
Касцёл пабудаваны з брусуСупольнасць вернікаў аднавіла касцёл у Томскай вобласці Расіі.
Катэгорыя:Томская вобласць Катэгорыя:Каталіцкія храмы Расіі Катэгорыя:Драўляныя храмы Катэгорыя:Храмы Святога Антонія Падуанскага Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні