Справа «0 праміле» — крымінальная справа супраць журналіста TUT.BY Кацярыны Барысевіч і доктара хуткай дапамогі Арцёма Сарокіна ў сувязі з апублікаваннем інфармацыі, што ў крыві Рамана Бандарэнкі было знойдзена 0 праміле алкаголю.

Пасля таго як А. Сарокін перадаў К. Барысевіч медыцынскую інфармацыю, што забіты Р. Бандарэнка быў абсалютна цвярозы (пацверджана даведкай, падпісанай 12.11.2020 года біёлагам Куравайhttps://belisrael.info/?p=26110), і Барысевіч апублікавала гэтыя звесткі, фактычна абвергла заявы А. Лукашэнкі і Н. Качанавай, што Бандарэнка быў п’яны, Барысевіч і Сарокіна затрымалі 19 лістапада 2020 года ў Мінску.

2 сакавіка 2021 года суд Маскоўскага раёна горада Мінска (суддзя — Святлана Бандарэнка) абвясціў прысуд: Кацярыну Барысевіч прызналі вінаватай у падбухторванні да выдавання медыцынскай таямніцы і прысудзілі 6 месяцаў калоніі, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь. Урач Арцём Сарокін быў прызнаны вінаватым у выдаванні медыцынскай таямніцы журналістцы і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год, а таксама пакараны штрафам у памеры 50 базавых велічынь.

Апеляцыя на прысуд, разгледжаная судом горада Мінска 20 красавіка 2021 года, задаволена не была.

19 мая 2021 года Кацярына Барысевіч выйшла на волю.

Рэакцыя 24 лістапада 2020 года міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала К. Барысевіч вязнем сумлення па справе Бандарэнкі. У гэты ж дзень сумеснай заявай дзесяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, яна таксама была прызнана палітычнай зняволенай. Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі сказаў, што ўлады змагаюцца не з праблемай, а са СМІ: «Яны думаюць, што калі прэса не будзе пісаць пра Бандарэнку, то людзі не даведаюцца пра гэта. Яны, вядома ж, усё пазнаюць, але СМІ ўсё адно трапляюць пад удар».

Беларускія праваабаронцы назвалі Барысевіч «Журналістам года» (2020) (разам з Дар’яй Чульцовай ды Кацярынай Андрэевай).

16 снежня 2020 года шэфства над палітычнай зняволенай узяў Джэм Эздэмір, дэпутат Бундэстага.

У адкрытай заяве рэдакцыі «TUT.BY» ад 2 сакавіка 2021 года прыгавор Барысевіч быў названы незаконным і несправядлівым, «помстай ёй персанальна за яе працу і спробай аказаць ціск на „TUT.BY“ і іншыя незалежныя медыя», у той час як усе журналісты, рэдактары і супрацоўнікі сайта падпісаліся пад тым, каб Кацярына Барысевіч была неадкладна вызвалена. З крытыкай судовага рашэння таксама выступілі прадстаўнікі , «Рэпарцёраў без межаў», Джэм Эздэмір. Святлана Ціханоўская назвала судовыя рашэнні ў дачыненні да ўрача і журналісткі доказам таго, што «для рэжыму праўда стала крымінальна каральным злачынствам», аналагічна выказалася і капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Кацярына Сныціна. Беларуская асацыяцыя журналістаў таксама асудзіла турэмны прысуд у дачыненні да Кацярыны Барысевіч за яе працу.

Сярод іншых арганізацый, якія асудзілі зняволенне і прысуд Барысевіч, былі , Камітэт абароны журналістаў, . Міс Беларусь, журналіст паводле адукацыі Вольга Хіжынкова пракаментавала прысуд: «Радуюся адносна „мяккаму“ прысуду для зусім невінаватых людзей. Што гэта не пяць, не дзесяць гадоў калоніі. Вось да чаго мы дажыліся». Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ назвала прысуд Барысевіч чарговым ударам па свабодзе СМІ ў Беларусі. Палітолаг Вольф Рубінчык напісаў у сакавіку 2021 года: «абвінаваўчы прысуд для супрацоўніцы тутбая Кацярыны Барысевіч і ўрача Арцёма Сарокіна даказвае, што дэградацыя працягваецца»https://belisrael.info/?p=27174.

Блогер А. Чэрвонец з Мінска ў дзень вынясення прысуду зазначыў яшчэ адзін этычны аспект справы: «аб якім разгалашэнні ідзе гаворка, калі маці і сваякі загінулага не перашкаджалі разгалашэнню медыцынскіх заключэнняў, калі таямніцы, як такой, проста не было. Кожны разважны чалавек разумее, што калі Бандарэнка цвярозы, то гэта не з’яўляецца і не можа з’яўляцца медычнай таямніцай»Дело о «ноль промилле», chervonec_001 у Жывым Журнале.

9 красавіка 2021 года Барысевіч стала лаўрэаткай прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Дар’яй Чульцовай ды Кацярынай Андрэевай). 14 ліпеня 2021 года Барысевіч стала лаўрэаткай ад Камітэта абароны журналістаў. 12 жніўня 2021 года Барысевіч прысуджана Прэмія імя «» (разам з іншымі).

Катэгорыя:Палітычны крызіс у Беларусі (2020) Катэгорыя:2020 год у Беларусі Катэгорыя:2021 год у Беларусі Катэгорыя:Крымінальныя справы ў Беларусі