Батанічны сад Польскай акадэміі навук знаходзіцца ў сталічным жылым раёне Поўсін непадалёк ад цэнтра Варшавы, Польшча.
Гісторыя Батанічны сад Польскай акадэміі навук у Поўсіне быў заснаваны ў 1974 годзе. Сад займае плошчу ў 40 гектараў, з якіх у 1990 годзе каля 27 гектараў былі адкрытыя для наведвальнікаў.
Апісанне Сад падзелены на 5 асноўных частак. Гэта польская флора, дэндрарый, дэкаратыўна-прыкладныя расліны, дэкаратыўныя расліны і экзатычныя расліны. Батанічны сад сабраў больш за 9,5 тысячы сартоў і разнавіднасцей раслін.
Калекцыю польскай флоры складаюць расліны, якія натуральна сустракаюцца на тэрыторыі Польшчы. Калекцыя садавіны ўключае ў сябе фруктовыя дрэвы, кусты і шматгадовыя расліны. Акрамя добра вядомых, распаўсюджаных відаў і сартоў, можна пабачыць менш вядомыя, старыя сарты.
Водныя расліны растуць у водных рэзервуарах, а на іх берагах — расліны, якія патрабуюць вільготных і балоцістых зямель.
У аранжарэях батанічнага саду сабраная багатая калекцыя экзатычных раслін з субтрапічных і трапічных раёнаў свету. Гэтая калекцыя падзеленая на пяць частак паводле патрабаванняў раслін адносна клімату і асяроддзя пражывання. Вялікую групу складаюць цытрусавыя расліны. Іх калекцыя з’яўляецца найбуйнейшай у Польшчы.
Калекцыю дэкаратыўных раслін складаюць больш за 900 відаў і разнавіднасцяейфлоры, сярод якіх асаблівай увагі заслугоўвае адкрыты ў 2000 годзе разарый, з вялікай колькасцю разнавіднасцей ружыБатанічны сад у Поўсіне — аазіс магнолій (ФОТА).
Дырэктары Багуслаў Мольскі (1974—1989)
Спасылкі
Катэгорыя:Геаграфія Польшчы Катэгорыя:Ахова прыроды ў Польшчы Катэгорыя:Польская акадэмія навук Катэгорыя:Батанічныя сады