Мост у Тчэве () — мост цераз Віслу ў Тчэве, Польшча. У момант увядзення ў эксплуатацыю ў 1857 годзе тчэўскі мост быў самы доўгім мостам у Еўропе і першым жалезным мостам на Вісле. Мост быў унесены Амерыканскай асацыяцый інжынераў будаўніцтва (ASCE) у спіс міжнародных помнікаў інжынернага будаўніцтва.
Гісторыя
Быў пабудаваны ў рамках Усходняй чыгункі, якая злучала Берлін і Усходнюю Прусію. Яго будаўніцтва пачалося ў 1845 годзе і скончылася ў 1857 годзе. Працай кіраваў нямецкі інжынер Карл Ленцэ, які надаў аб’екту манументальны характар, выкарыстоўваючы адначасова найноўшыя тэхнічныя рашэнні англійскай і амерыканскай інжынерыі.
Павелічэнне колькасці цягнікоў і вагі грузу прымусіла прускія ўлады пабудаваць у Тчэве новы чыгуначны мост, які быў адкрыты ў 1891 годзе. Стары мост быў прызначаны для аўтадарожнага руху.
У час Другой сусветнай вайны польскія жаўнеры ўзарвалі ўсходнюю і заходнюю часткі маста.
Да нашага часу захаваліся толькі тры арыгінальныя пралёты моста і чатыры вышкі, якія ў 2000 годзе былі ўнесены ў спіс помнікаў архітэктурыМост у Тчэве — жамчужына інжынерыі XІX ст. (ФОТА).
Спасылкі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1857 годзе Катэгорыя:Масты Польшчы Катэгорыя:Масты цераз Віслу Катэгорыя:Тчэў