Мікалай Віктаравіч Кучук () — украінскі вучоны-генетык беларускага паходжання.

Доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік НАН Украіны, дырэктар Інстытута клетачнай біялогі і генетычнай інжынерыі НАН Украіны.

Біяграфія Нарадзіўся ў Дрыбіне Магілёўскай вобласці ў сям’і Віктара Фёдаравіча Кучука (1927—2011), які працаваў будаўніком-прарабам. Маці — Надзея Сцяпанаўна (1933—2005) працавала фельчарам-акушэркай, яна родам з вёскі Бір Дрыбінскага раёна.

Скончыў у 1975 годзе Мсціслаўскую СШ № 1 у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці, у 1980 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Біялогія». З 1980 па 1985 гады працаваў у Беларускім НДІ земляробства (г. Жодзіна).

У 1985 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута батанікі АН УССР. У 1990 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук па спецыяльнасці «Генетыка» на тэму «Атрыманне і аналіз трансгенных і трансгеномных раслін у сям’і „Fabaceae“». Гэта дысертацыя ў той час была адной з першых у галіне генетычнай інжынерыі раслін у СССРЕнциклопедія Сучасної України: електронна версія// http://esu.com.ua/search_articles.php?id=52489.

З 1990 года працуе ў Інстытуце клетачнай біялогіі і генетычнай інжынерыі, дзе прайшоў шлях ад старэйшага інжынера да дырэктара інстытута. У 1998 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара біялагічных навук на тэму «Выкарыстанне прыёмаў генетычнай інжынерыі і клетачнай біялогіі для атрымання новых форм у відаў з сямейства бабовых і ў некаторых іншых раслін».

З 2006 года — прафесар, з 2009 года — член-карэспандэнт НАН Украіны, з 2021 года — акадэмік НАН Украіны па аддзяленні агульнай біялогіі.

Навуковая дзейнасць Мікалай Кучук распрацаваў метады генетычнай трансфармацыі шляхам электрапарацыі пратапласт і атрымаў трансгенныя расліны люцэрны і соі. Ён прапанаваў і выпрабаваў метад, які павышае рэгенерацыйную здольнасць люцэрны і гароха за кошт увядзення генаў біясінтэзу ў фітагармоны шляхам генетычнай трансфармацыі мутантам «shooty» аграбактэрыі («Agrobacterium tumefaciens»).

Прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі праграмы па скрынінгу на біялагічную актыўнасць сярод відаў раслін розных рэгіёнаў свету з мэтай стварэння высокаэфектыўных фармацэўтычных і сельскагаспадарчых прэпаратаў (усяго было даследавана больш за 12 тысяч відаў, што складае 3 % сусветнай флоры). Збіраў віды ў многіх краінах свету, у тым ліку ў Гане.

Пад яго кіраўніцтвам быў створаны Нацыянальны банк зародкавай плазмы ў выглядзе культур тканін рэдкіх відаў раслін і відаў, якія маюць каштоўнасць для біятэхналагічных даследаванняў (больш за 2 тысяч відаў). Гэты банк быў прызнаны нацыянальным здабыткам Пастановай Кабінета Міністраў Украіны № 527 ад 1.04.1999 г.

Мікалай Кучук — аўтар больш за 260 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі па генетычнай інжынерыі раслін, сааўтар раздзелаў у дзвюх навучальных кнігах, выдадзеных за мяжой.

Мае 3 міжнародных патэнта, аўтарскія пасведчанні СССР і патэнты УкраіныБаза патентів України// https://uapatents.com/patents/kuchuk-mikola-viktorovich .

Навуковая школа Пад яго кіраўніцтвам абаранілі дысертацыі два доктара навук і 13 кандыдатаў навук. Цяпер кіруе дактарантамі і аспірантамі.

Грамадская дзейнасць Мікалай Кучук абіраўся віцэ-прэзідэнтам Украінскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў, зараз — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Цитология и генетика», член рэдкалегіі часопісаў «Физиология и биохимия культурных растений», «Вестник Украинского общества генетиков и селекционеров» і «Biotechnologia Acta»Редколлегия журнала «Biotechnologia Acta»// http://biotechnology.kiev.ua/.

Прызнанне акадэмік НАН УкраіныНАН України — До складу Національної академії наук України обрано нових членів. 27.05.2021 // https://www.nas.gov.ua/UA/Messages/Pages/View.aspx?MessageID=7843 ганаровы выпускнік біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаВыпускники биологического факультета БГУ // http://www.bio.bsu.by/dekanat/vypusk.phtml

Працы Кучук Н. В. Генетическая инженерия высших растений // НАН Украины. Ин-т клеточной биологии и генетической инженерии. — Киев: — Навук. думка, 1997. — 152 с. — ISBN 966-00-0129-0 Kuchuk N., Komarnitski I., Shakhovsky A., Gleba Y. Genetic transformation of Medicago species by Agrobacterium tumefaciens and electroporation of protoplasts.//Plant Cell Reports.-1990.- v. 8 , no. 11.-P. 660—663. Kuchuk N., Sytnyk K., Vasylenko M., Shakhovsky A., Komarnytsky I.,Kushnir S. Gleba Y. Genetic transformation of plastids of different Solanaceae species using tobacco cells as organelle hosts.// Theor. Appl. Genet.-2006.- v.113, no.3.- P. 519—527. Kuchuk N. V., Sheludko Y. V., Sindarovska Y. R., Gerasymenko I. M., Bannikova M. A. Comparison of several Nicotiana species as hosts for high-scale Agrobacterium-mediated transient expression. // Biotech. Bioeng. — 2007. — v. 96, no 3. — P. 608—614. Kuchuk N. Luchakivskaya Y, Kishchenko O., Gerasymenko I., Olevinskaya Z.,Simonenko Y., Spivak M.High-level expression of human interferon alpha-2b in transgenic carrot (Daucus carota L.) plants.// Plant Cell Rep. 2011.-v.30,No 3.-P. 407—415.

Узнагароды Срэбраны медаль ВДНГ СССР (1989).

Літаратура Кунах, В. А. Микола Вікторович Кучук: до 50-річчя від дня народж. // Вісн. Укр. т-ва генетиків і селекціонерів. 2008. Т. 6, № 1. 60-річчя члена -кореспондента НАН України М . В. КУЧУКА // Visn. Nac. Acad. Nauk Ukr. 2018. (№ 2) Выпускники биологического факультета [БГУ : справочник / В. В. Лысак и др.]. ― Мн.: — 2011.

Спасылкі Сайт Института клеточной биологии и генетической инженерии // https://icbge.org.ua/ukr М. В. Кучук на сайте НАН Украины // https://nas.gov.ua/UA/PersonalSite/Pages/default.aspx?PersonID=0000007267

Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Генетыкі Украіны Катэгорыя:Акадэмікі НАН Украіны Катэгорыя:Селекцыянеры