Іван Мікалаевіч Скварцоў (; 1817 — ) — расійскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Выхадзец з дваран Санкт-Пецярбургскай губерні, праваслаўнага веравызнання. Выхоўваўся ў Пажаскім корпусе.
Служба У 1835 годзе паступіў на службу ў званні прапаршчыка ў лейб-гвардыі Сямёнаўскі полк.
атрымаў званне падпаручніка, у 1840 годзе — паручніка.
узведзены ў штабс-капітаны, — у капітаны.
загадам па Корпусе жандараў прызначаны штаб-афіцэрам у Херсонскую губерню, але перамешчаны штаб-афіцэрам у Падольскую губерню.
прызначаны штаб-афіцэрам у Ковенскую губерню.
У 1853 годзе ўзведзены ў палкоўнікі.
за выдатную службу ўзнагароджаны дыяментавым пярсцёнкам з вензелем імператара.
прызначаны выканаўцам пасады начальніка 4-й (Віленскай) акругі жандараў.
за выдатную службу ўзведзены ў генерал-маёры.
Указам Аляксандра II ад быў прызначаны ваенным губернатарам горада Гродна і гродзенскім грамадзянскім губернатарам. У перыяд здушэння паўстання 1863—1864 гадоў дзейнічаў паводле ідэйных установак М. М. Мураўёва. былі разбіты рэшткі атрада У. Урублеўскага, які прабіраўся ў Каралеўства Польскае.
Гродзенскі шляхціч Ян Біспінг, чый брат быў бязвінна асуджаны за ўдзел у паўстанні, даваў такую характарыстыку новага губернатара ў сваім рукапісе:
Па справе графа Старжынскага, які падаў у чэрвені 1863 года запіску па сялянскай справе, звольніў усіх датычных міравых пасроднікаў польскага паходжання і замяніў іх асобамі рускага паходжання, а асоб, што дапусцілі ў сваіх прашэннях недарэчныя ці абразлівыя для ўрада выразы, аддаў пад суд. Для праверкі дзеянняў міравых пасроднікаў першага прызыву, якія складалі статутныя граматы, занадта выгодныя для памешчыкаў і невыгодныя для сялян, былі прызначаны паверкавыя камісіі. Дзякуючы губернатару апошнія скончылі сваю дзейнасць на працягу двух гадоў: былі разгледжаны ўсе выкупныя акты і падставы, якія паслужылі для іх складання; звернута таксама ўвага на сялянскае самакіраванне.
У 1864 годзе Скварцоў спрыяў будаўніцтву мураванай агароджы вакол праваслаўных могілак у Гродна.
У 1864—1868 гадах займаўся праблемай жыхароў Рыбацкай слабодкі і Шпітальнага завулка Гродна, якія цярпелі ад паводак: былі пабудаваны два абвадныя каналы, каб пазбегнуць падмыву вадой Замкавай гары, верх якой павінны былі ўмацаваць пасадкамі вярбы і акацыі. Шпітальны завулак быў перапланаваны, выбрукаваны каменем, прамыіны засыпаны.
генерал-губернатар фон Каўфман прапанаваў Скварцову закрыць гродзенскі дамініканскі касцёл, а будынак яго перабудаваць у праваслаўную царкву пры Гродзенскай гімназіі. касцёл быў закрыты, а яго маёмасць прынята гродзенскім дэканам і архідыяканам Гінтаўтам.
«Строга рускі чалавек» (паводле слоў гісторыка М. Каяловіча) звярнуў увагу на Барысаглебскую царкву, якая разбуралася, прыцягнуў да справы яе аднаўлення інжынераў 9-й інжынернай акругі.
У кабінеце губернатара вісела гравюра Маціяса Цюнта, на якой былі намаляваны праваслаўныя храмы.
З’яўляўся ганаровым грамадзянінам Гродна (1865).
Царскім указам ад па ўласным прашэнні звольнены з пасады з залічэннем у запасныя войскі.
У 1874 годзе ў званні генерал-лейтэнанта знаходзіўся пры Галоўным штабе.
Узнагароды Ордэн Святой Ганны 2 ступені (1851) Знак узнагароды за XV гадоў бездакорнай службы (1853) Ордэн Святой Ганны 2 ступені з каронай (1855) Знак узнагароды за XX гадоў бездакорнай службы (1857) Ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені (1858) Ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені (1861) Ордэн Святога Станіслава 1 ступені (1864) Бронзавы медаль у памяць Крымскай вайны 1853—1856 гадоў Медаль у памяць здушэння паўстання 1863—1864 гадоў
Сям’я Жонка: Соф’я Рубенау, дачка стацкага саветніка.
Дзеці: Вольга (1847) — жонка сувалкаўскага віцэ-губернатара. У 1899 годзе перапісвала дзённік бацькі для публікацыі ў часопісе «Русская старина». У лісце І. П. КарнілавуКарнілаў І. П. — верагодна, супрацоўнік часопіса «Русская старина» яна намякала на нейкія праследаванні бацькі А. Л. ПатапавымПатапаў А. Л. — у 1864—1865 гадах быў памочнікам па Грамадзянскай частцы віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва, даносы і паклёпыРоссийский государственный исторический архив, ф. 970, оп. 1, д. 672, л. 3-3об. Марыя (1849) Надзея (1852) Наталля (1855) Любоў (1859) Іван (1862)
Літаратура Российский государственный исторический архив, ф. 970, оп. 1, д. 672, л. 3-3об
Катэгорыя:Выпускнікі Пажаскага корпуса Катэгорыя:Гродзенскія губернатары