Сілы абароны Тыграя, САТ () — узброеныя атрады прыхільнікаў кіраўніка эфіопскага рэгіёну Тыграй Дэбрэцыана Гебрэмікаэля і партыі НФВТ, узніклыя ў пачатку Тыграйскага канфлікту для процідзеяння Узброеным сілам Эфіопіі і федэральнаму ўраду Абія Ахмеда АліJamestown Foundation, 24 May: Tigray Defense Forces Resist Ethiopian Army Offensive as Sudan, Eritrea, and Ethnic Militias Enter the Fray.

Узнікненне 9 верасня 2020 года ў эфіопскім рэгіёне Тыграй прайшлі мясцовыя парламенцкія выбары, па выніках якіх перамогу атрымаў Народны фронт вызвалення Тыграя Дэбрэцыана Гебрэмікаэля з 98,2% галасоў і 100% з 152 месцаў. Цэнтральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі выбары былі прызнаны незаконнымі, паколькі яны адклалі іх з-за пандэміі COVID-19. Спрэчка вакол гэтага стала падставай да пачатку ўзброенага канфлікту паміж Тыграем і федэральнымі ўладамі. На першым этапе баявых дзеянняў антыўрадавыя сілы выкарыстоўвалі класічную тактыку вядзення вайны, але з канца лістапада 2020, калі паўстанцы былі выбіты ў горы, САТ перайшлі да партызанскіх метадаў.

Склад Групоўка ўяўляла з сябе аб’яднанне сіл спецыяльнага прызначэння рэгіянальнага ўрада Тыграя, перабежчыкаў з эфіопскай арміі, мясцовага апалчэння, членаў партый Народны фронт вызвалення Тыграя, Нацыянальны кангрэс Вялікага Тыграя, Сальсай Веян Тыграй, Партыя незалежнасці Тыграя і іншыхPlace St Pierre, 19 April 2021: Guerre civile au Tigré, la situation sur le terrain (Fulvio Beltrami). Значную частку атрадаў складала моладзьEthiopia Insight, 27 April 2021: René Lefort: Ethiopia’s vicious deadlockInternational Crisis Group, 2 April 2021: Ethiopia’s Tigray War: A Deadly, Dangerous Stalemate. Кіраўніцтва Тыграя хоць і было адхілена ад улады ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну, але здолела згуртаваць пад сцягам Сіл абароны Тыграя групы ўзброенага супраціву. Яго ўзначальвалі зрынуты рэгіянальны ўрад, а непасрэднае ваеннае камандаванне ажыццяўлялі былыя афіцэры ўрадавай арміі.

У сакавіку 2021 года галоўнакамандуючым САТ быў прызначаны генерал-лейтэнант Тадэс Верадэ ТэсфайDimtsi Weyane, 18 June 2021, ምስ ኣዛዚ ሰራዊት ትግራይ ተጋዳላይ ታደሰ ወረደ (ወዲ ወረደ) ዝተገበረ ቃለ መሕትት. Да яго дадзеную пасаду займаў Цадкан Гебрэцінсаі, былы галоўнакамандуючы ВПС Эфіопіі, што пасля стаў членам Цэнтральнага камандавання САТTghat, 7 June 2021, General Tsadekan Gebretensae Exclusive Interview With Dimtsi Weyane Tigray, Broadcast on May 29, 2021. У верхавіне групоўкі таксама ёсць пасада камандуюшага арміяй, якія займаюць брыгадныя генералы Мігбі Хейлі, Хайлесіласі Гірмай, брыгадны генерал Тэклай Ашэбір, Абраха Тэсфай і генерал-маёр Ёханэс ВальдэгіаргісTigrai Media House, 17 June 2021, ቃለ መሕትት ተጋዳላይ ምግበይ 06-17-2021Tesfaselam Informer: General Dinkul: The most famous general leading Tigraian Defence Forces speaks about the war in Tigray Tigrai Media House, 2 May 2021, ተጋዳላይ ብ/ጀነራል ኣብርሃ ተስፋይ/ድንኩል.

Дзейнасць У 2020—2021 гадах байцы САТ разгарнулі партызанскую вайну. Справаздачы аб баях публікаваліся прэс-сакратаром Гебры ГебрэтсадзікамMeketeUK, 15 February 2021: Tigray Defense Forces (TDF) completely destroyed the 32 brigade of the Ethiopian Army . Баевікі валодалі двума кампанентамі, найбольш важнымі для вядзення партызанскай барацьбы: глыбокімі ведамі мясцовасці і спачуваннем насельніцтва. САТ таксама мелі схованкі са зброяй і багатых фінансістаў з ліку сваіх жа байцоў, а таксама прафесійна падрыхтаваных афіцэраў.

Пасля таго, як федэральныя сілы захапілі буйныя гарады Тыграя да канца 2020 года, члены САТ адступілі ў апорныя пункты ў горных раёнах. Там яны аб’ядналі свае сілы і рэарганізаваліся для пераходу да партызанскіх баёў. САТ ператварыліся ў невялікія, высокамабільныя, лёгка ўзброеныя атрады колькасцю ад дзесяці да васьмідзесяці байцоў. Гэтыя падраздзяленні былі дадаткова падзелены на асобныя атрады, прызначаныя для канкрэтных місій. Тактыка складалася ў тым, каб здзяйсняць напады ноччу, забіваць эфіопскіх і эрытрэйскі салдат, забіраць іх рыштунак і выкарыстоўваць яго супраць іх жаRadio France internationale, 23 May 2021: Éthiopie: comment les forces rebelles du Tigré organisent la résistance.

Улетку САТ праводзіць аперацыю «Алула» , вызваляючы ўсходнія і цэнтральныя раёны Тыграя, у тым ліку рэгіянальную сталіцу Мэкэле. Пазней паўстанцы ўрываюцца на тэрыторыі суседніх рэгіёнаў.

5 лістапада быў заснаваны антыўрадавы альянс «Аб’яднаны фронт эфіопскіх федэралісцкіх і канфедэралісцкіх сіл», куды ўвайшоў НФВТ. З гэтага часу САТ пачалі дзейнічалі ў кааперацыі з іншымі паўстанцкімі групоўкамі краіны. Самым цесным стала супрацоўніцтва з «Вызваленчай арміяй Арома» (гл. падрабязней Сумеснае наступленне САТ і ВАА).

Зноскі

Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Эфіопіі Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе Катэгорыя:Тыграйскі канфлікт