Кні́га праро́ка Навума (; ; ) — 34-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццаць першая частка Танаху. Сёмая з кніг г. зв. малых прарокаў.
Аўтар і час напісання
Прарок Навум паходзіць з Элкоша (Навум 1:1), але пра гэтае места няма пэўных звестак, як і пра самога Навума. Ягонае імя азначае «суцяшальнік» і, імаверна, з'яўляецца змяншальнай формай імені Неямія («Госпад суцешыць»). Магчыма, імя прарока сімвалічнае.
Пра час напісання кнігі можна сказаць, што яна была напісана ў перыяд паміж падзеннем Фіваў (у кнізе Но-Амон) і падзеннем Ніневіі, гэта значыць паміж 663 і 612 да н.э. Перыяд жыцця прарока прыпадае на VII стагоддзе да н. э. Ён быў сучаснікам прарокаў Сафонія, Абакума і Ераміі.
Змест
Першы раздзел - гэта псалм, які праслаўляе Бога-Суддзю. Тут праслаўляецца мілата Госпада да Свайго народу і вернасць Ягонага запавету.
Другі раздзел распавядае пра падзенне Ніневіі - вялікага горада, сталіцы магутнай імперыі. Ніневія параўноўваецца з ільвіным логавам (леў - сімвал Асірыі).
Трэці раздзел працягвае гэтую тэму, зноў апісвае гібель горада, паказваючы прычыны: храмавая прастытуцыя, пажадлівасць, жорсткасць. Падзенне Ніневіі параўноўваецца з тым, як асірыйцы захоплівалі іншыя краніы і гарады (Фівы ў тым ліку).
Літаратура Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504 с. Спасылкі
Кніга Навума ў перакладзе Васіля Сёмухі Кніга прарокі Нагума ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга Навума ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Навума ў перакладзе Антонія Бокуна
Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Прарокі Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Малыя прарокі