Будзёнаўскі — былы пасёлак у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. У 1983 г. увайшоў у гарадскія межы ГомеляУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля пасёлка Будзёнаўскі Пакалюбіцкага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ад 12 мая 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 14 (1748)., фактычна стаўшы часткай жылога масіву Прудок у Чыгуначным раёнеБудённовский // Гомель : Энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Минск: БелСЭ, 1990. — С. 116.Гомель. План города. Гомельский район. Карта [Карты] / редактор В. А. Змачинская. — Минск : Белкартография, 2018..
Утвораны ў 1921 г. на землях ранейшага фальварка Паскевічаў у Прудку, меў назву «Конезавод № 59», уваходзіў у склад Пакалюбіцкай воласці. Станам на 1929 г. у пасёлку было 17 падворкаў, пражывала 210 чалавек. У 1965 г. быў перайменаваны ў «Залінейны», а ў 1976 г. — у «Будзёнаўскі» ў гонар С. М. Будзённага. Але сярод прудкоўцаў яшчэ ў 1980-я гады бытавала яго першасная назва ў форме «Конезавод». Назва «Пасёлак Будзёнаўскі» сёння захоўваецца за адной з вуліц раёнаРашэнне Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 29 лістапада 2016 г. № 108 «О некоторых вопросах переименования элементов улично-дорожной сети» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.. Сярод аб’ектаў былога пасёлка вылучаюцца:
Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту, дзе працуюць аддзяленні па конным спорце, сучасным пяцібор’і, стральбе з лука, фехтаванніО центре // Гомельский областной центр олимпийского резерва по прикладным видам спорта., размешчаны іпадромГомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 14.; Гомельскі абласны цэнтр прафілактычнай дэзынфекцыіО центре // Учреждение «Гомельский областной центр профилактической дезинфекции»..
Гістарычнай цікавосткай з’яўляюцца фрагменты сядзібна-паркавага комплекса сярэдзіны ХІХ — пачатку ХХ ст. ().
Галерэя
Катэгорыя:Чыгуначны раён (Гомель) Катэгорыя:Жылыя раёны Гомеля Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Гомельскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Гомеля