Першая кніга Макавеяў у праваслаўі і каталіцтве ўваходзіць у склад Старога Запавету, але яе няма ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і Старым Запавеце ў пратэстантызмеД. Г. Добыкин. Лекции по введению в Священное Писание Ветхого Завета. — Санкт-Петербург.: Санкт-Петербургская православная духовная академия, 2012.. У Рускай праваслаўнай царкве і каталіцызме кнігу адносяць да другакананічных, у іўдаізме і пратэстантызме — да апокрыфаў.

Напісана на мяжы 2—1 ст. да н.э. на яўрэйскай мове, але захавалася толькі ў грэчаскім перакладзе. У ёй пасля кароткіх заўваг пра заваяванні Аляксандра Македонскага і апісання страшнага ганення сірыйскага цара Антыёха IV на яўрэяў і іх рэлігію далей паведамляецца пра паўстанні іўдзейскага свяшчэнніка Матафі ў абарону сваёй веры і бацькаўшчыны, а потым апісваюцца подзвігі яго сыноў Іуды, Іанафана і Сімона Макавеяў. Аўтар кнігі быў выразнікам інтарэсаў найбольш агрэсіўнай групы іўдзейскай знаці, якая падтрымлівала заваёўніцкую палітыку Макавеяў.Скарына Ф. Творы:… С. 156.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Першая Макавейская кніга ў рускім сінадальным перакладзе 1-я Кніга Макабэяў ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Другакананічныя кнігі Катэгорыя:Кнігі Макавеяў