Вадзім Аляксеевіч Сале́еў (; нар. ) — філосаф, культуролаг, мастацкі крытык, доктар філасофскіх навук (1992), прафесар (1994), Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000).
Біяграфія Вадзім Аляксеевіч Салееў нарадзіўся 27 мая 1939 года ў Ленінградзе. У 1962 годзе скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1967 годзе паступіў у аспірантуру кафедры эстэтыкі філасофскага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і ў 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Да праблемы фарміравання мастацкай ацэнкі»Нашы выпускнікі: Салееў Вадзім Аляксеевіч // Сайт філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара кафедры філасофііБеларуская думка, ліпень 2009. — С. 109. З 1995 па 2002 год займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Асновы мастацтва», з 2002 па 2004 — галоўны рэдактара часопіса «Мастацтва», з 2013 года — галоўны рэдактар навукова-метадычнага часопіса «Артэфакт». Адначасова з 1996 года загадчык аддзела Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.
Навуковая і творчая дзейнасць В. А. Салееў з’яўляецца адным з найбуйнейшых спецыялістаў СНД у галіне філасофіі, культуралогіі і эстэтыкі. Яму належаць працы па праблемах славянскай і беларускай культуры, тэорыі мастацтва, мастацкай крытыкі, эстэтычнага і мастацкага выхавання, развіццю канцэпцыі развіцця нацыянальнай культуры, методыкі артстрэстэрапіі, артстрэпедагогікі і інш. Аўтар больш за 400 навуковых і навукова-метадычных работ (у тым ліку 9 манаграфій і 6 навучальных дапаможнікаў), больш за 600 артыкулаў у галіне тэатра, літаратуры, архітэктуры і кіно. У літаратурнай творчасці В. А. Салееў рэалізаваў сябе ў філасофскай паэзіі і навелістыцы пад літаратурным псеўданімам Вадзім Яр.
Галоўны навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваўСайт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў . Член Савета па абароне дысертацый Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры і Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук БеларусіСалеев Вадим Алексеевич // Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Узнагароды і званні Медаль Францыска Скарыны (2019) Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2000)
Літаратура
Спасылкі
Нашы выпускнікі: Салееў Вадзім Аляксеевіч // Сайт філалагічнага факультэта БДУ «Нязручны» інтэлектуал // Газета «Культура», № 22 (1409) 01.06.2019 — 07.06.2019 г. Салеев Вадим Алексеевич // Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Культуролагі СССР Катэгорыя:Культуролагі Беларусі Катэгорыя:Крытыкі СССР Катэгорыя:Крытыкі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі