Касьян Яраслававіч Галяйзо́ўскі (,  — , ) — артыст балета і балетмайстар. Заслужаны артыст БССР (1940), заслужаны дзеяч мастацтваў Літвы (1945).

Біяграфія У 1909 годзе скончыў Пецярбургскае тэатральнае вучылішча.

З 1909 года артыст балета Марыінскага тэатра, у 1910—1918 гадах працаваў у Вялікім тэатры ў Маскве.

У 1919—1925 гадах кіраваў студыяй (з 1922 года «Камерны балет») у Маскве.

Творчасць Сцвярджаючы свой стыль, шмат працаваў над харэаграфічнымі мініяцюрамі і аднаактовымі балетамі на музыку А.Скрабіна, С. Рахманінава, С. Пракоф’ева, Ф. Шапена, К. Дэбюсі ў пошуках эквіваленту эмацыянальна-пластычнай выразнасці музыкі. Музыкальнасць і багатая фантазія ў галіне харэаграфічных формаў, выкрыстанне ў класічным танцы сучаснай пластыкі, характарнасці і гратэску вызначалі самабытнасць яго творчасці.

Сярод найлепшых пастановак: «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР (1939), «Іосіф Прыгожы» С. Васіленкі і «Тэалінда» на музыку Ф. Шуберта (1925), «Лейлі і Меджнун» С. Баласаняна (1964), «Палавецкія танцы» ў оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна (1944 і 1953) у Вялікім тэатры, «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага (1935, Харкаў).

Аўтар кнігі «Вобразы рускай народнай харэаграфіі» (1964).

Літаратура

Катэгорыя:Артысты балета Расійскай імперыі Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Балетмайстры XX стагоддзя Катэгорыя:Харэографы СССР Катэгорыя:Харэографы XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта Катэгорыя:Харэографы паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Вялікага тэатра