Джузэпіна Бацакі (Бадзакі; ; ,  — , ) — італьянская танцоўшчыца балета, першая выканаўца партыі Сванільды ў балеце «Капелія» Леа Дэліба. Яе кар’ера была адной з самых кароткіх у гісторыі.

Біяграфія Джузэпіна Бацакі нарадзілася 23 лістапада 1853 года ў Мілане. Яна вучылася спачатку ў Мілане ў вядомай італьянскай балерыны Аміны Баскеці, а затым у Парыжы ў выкладчыцы, вядомай як мадам Дамінік. Там яе заўважыў харэограф і балетмайстар Артур Сен-Леон і запрасіў на ролю Сванільды ў прэм’еры балета «Капелія». Партыю Франца ён аддаў актрысе-травесці Эжэн Фіёкр. Прэм’ера адбылася ў Парыжскай оперы 25 мая 1870 года. Джузэпіна выканала ролю Сванільды ў прысутнасці імператара Напалеона III. Выступ дзяўчынкі-падлетка быў добразычліва прыняты публікай; крытыкі таксама высока адклікаліся аб яе танцавальным майстэрстве, адзначаючы дакладнасць і вытанчанасць яе рухаў.

Джузэпіна выканала партыю Сванільды яшчэ васямнаццаць разоў (па іншых крыніцах — восем), аднак яе слава была нядоўгай. З-за пачатку франка-прускай вайны Парыжскую оперу закрылі. Падчас аблогі Парыжа опера спыніла выплату заробкаў, і, праз некалькі месяцаў Джузэпіна, аслабленая недахопам харчавання, захварэла на воспу.

Памерла 23 лістапада 1870 года, у дзень, калі ёй споўнілася сямнаццаць гадоў. Яна была пахавана ў Парыжы, на могілках Манмартр. Незадоўга да яе смерці, 2 верасня таго ж года, ад сардэчнага прыступу памёр Артур Сен-Леон.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Артысты балета Францыі Катэгорыя:Артысты балета Італіі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя Катэгорыя:Памерлі ад воспы Катэгорыя:Памерлыя дзеці Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта