Нью-Ёрк (; з 1951 да 2021 года Ноўгарадскэ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Данецкай вобласці (Бахмуцкі раён), падпарадкаваны Тарэцку. Знаходзіцца на рацэ Крывы Тарэц, за 10 км ад Тарэцка і за 38 км ад Данецка.

Гісторыя Паселішча Нью-Ёрк заснавана менанітамі, запрошанымі ў Расію Кацярынай II. У савецкі час (раней за 1931 год) яны былі дэпартаваныя ў Амурскую вобласць, дзе арганізавалі аднайменнае паселішча.

Пасёлак называўся Нью-Ёрк да кастрычніка 1951 года; пад гэтай назвай згадваецца ў драме Віктара Някрасава «У родным горадзе». Пасёлак не пераназывалі, пакуль адносіны з былым саюзнікам ЗША не сапсаваліся ў выніку Халоднай вайны.

У пасёлку размешчаны Дзяржынскі фенольны завод; раней быў таксама Ноўгарадскі машынабудаўнічы завод імя Г. І. Пятроўскага (спыніў існаванне, цэхі і іншыя будынкі распрададзеныя; у адных арганізаваны розныя вытворчасці, іншыя закансерваваны; тры цэхі разабраны на будматэрыялы).

3 лютага 2021 года ў Камітэт Вярхоўнай рады Украіны па пытаннях дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, рэгіянальнага развіцця і горадабудаўніцтва была вылучана рэкамендацыя аб перайменаванні пгт Ноўгарадскэ ў пгт Нью-Ёрк. У абмеркаванні гэтага перайменавання ў Камітэце ВР быў прыведзены аргумент аб «прарасійскасці» назвы Ноўгарадскэ.

1 ліпеня 2021 года Вярхоўная Рада пераназвала Ноўгарадскэ ў Нью-Ёрк, вярнуўшы яму гістарычную назву.

Насельніцтва Колькасць насельніцтва ГодКолькасць жыхароў18593368188540371897458619087250193913051195912913197013223197913064198713400198913195199213200199812100200111927200911040201011019201110948201210892201310850201410788

Транспарт На тэрыторыі пасёлка размешчана чыгуначная станцыя Фенольная, на лініі «Касцянтыніўка — Ясынувата».

Славутасці Помнік Багдану Хмяльніцкаму Парк фенольнага завода

Аб’екты сацыяльнай сферы Клуб фенольнага завода Спартыўны комплекс «Авангард» Спартыўны комплекс ААТ «Ноўгарадскі машынабудаўнічы завод»

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Данецкай вобласці