Чачэ́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Отар.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Чачэрск. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чачэрскага местачковага Савета.

12 ліпеня 1973 года цэнтр Захарпольскага сельсавета перанесены ў горад Чачэрск, а сельсавет перайменаваны ў ЧачэрскіРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).. 11 чэрвеня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ОтарРешение Чечерского районного Совета депутатов от 11 июня 2009 г. № 107 О переносе административно-территориального центра Чечерского сельсовета. 1 снежня 2009 года сельсавет перайменаваны ў АторскіРешение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1297 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,4 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,9 % — цыганыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чачэрскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1973 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе