Віталь Валянцінавіч Шкляраў () — беларускі і амерыканскі палітычны кансультант, паліттэхнолаг.
У 2002 годзе ён скончыў універсітэт Фехты ў зямлі Ніжняя Саксонія па спецыяльнасці «Сацыяльныя і палітычныя навукі». Там жа пачаў сваю кар’еру паліткансультантам у Германіі. Падчас вучобы працаваў у кампаніі Ангелы Меркель.
У ЗША У 2008 годзе пераехаў у ЗША, дзе стаў валанцёрам у прэзідэнцкім перадвыбарным штабе Барака Абамы. Нягледзячы на свой досвед у Германіі, у ЗША Віталь Шкляраў пачынаў кар’еру з пазіцыі палявога агітатара. У пачатку сваёй працы ў штабе Абамы рабіў званкі з падвала, размешчанага ў кол-цэнтры штаб-кватэры Дэмакратычнага нацыянальнага камітэта.
У 2012 годзе стаў начальнікам палявога аддзела ў кампаніі Тэмі Болдуін. Адказваў за стварэнне палявой інфраструктуры і сеткі агітатараў у штаце Вісконсін. Кампанія была выйграна, Тэмі Болдуін стала першай у гісторыі жанчынай-сенатарам ад штата Вісконсін, а таксама першым сенатарам, які з’яўляецца адкрытым гомасексуалам.
У 2012 годзе Шкляраў таксама адказваў за мабілізацыйную частку кампаніі Барака Абамы ў горадзе Мілуокі, штат Вісконсін. Кампанія па мабілізацыі выбаршчыкаў перад днём галасавання (GOTV) у горадзе Мілуокі ганаравалася дзвюма прэміямі Амерыканскай асацыяцыі паліткансультантаў (AAPC).
У 2014 годзе працаваў на выбарчай кампаніі ў Кангрэс ЗША. Адказваў за кампанію ў інтэрнэце і быў кіраўніком штаба ў горадзе Куперціна, Каліфорнія. Выбарчая кампанія праходзіла ў акрузе № 17 штата Каліфорнія, у гэтай акрузе знаходзіцца Крамянёвая даліна. Кандыдатура Ханы была падтрымана кампаніямі Google, Facebook і Yahoo і ўяўляла сабой незвычайную кампанію супраць бягучага эстэблішмента дэмакратычнай партыі, аднак перамагчы дзеючага кангрэсмена не ўдалося.
У 2016 годзе Віталь прыйшоў працаваць у штаб кандыдата ў прэзідэнты ЗША сенатара Берні Сандэрса. Ён займаўся арганізацыяй мабілізацыйнай часткі выбарчай кампаніі падчас праймерыз дэмакратычнай партыі ў штаце Невада . Затым працаваў намеснікам кіраўніка кампаніі ў штаце Вашынгтон, дзе Берні Сандэрс атрымаў перамогу над Хілары Клінтан. Пасля кампаніі ў штаце Вашынгтон Віталь быў павышаны да намесніка начальніка нацыянальнага штаба па агітацыйнай рабоце. У выніку праймерыз Дэмакратычнай партыі ЗША перамогу на іх атрымала Хілары Клінтан.
Дзейнасць у Расіі і Грузіі
У маі 2016 года Шкляраў атрымаў запрашэнне далучыцца да штаба Дзмітрыя Гудкова. Займаўся фарміраваннем зместу агітацыйных матэрыялаў, працай з кандыдатам на перадвыбарчых сустрэчах. Па выніках выбараў Дзмітрый Гудкоў прайграў Генадзю Анішчанку, заняўшы другое месца ў аднамандатнай выбарчай акрузе.
У 2017 годзе Віталь Шкляраў працаваў у штабе «Аб’яднаныя Дэмакраты». Штаб пад кіраўніцтвам Максіма Каца вёў кампаніі больш чым 1000 апазіцыйных кандыдатаў у муніцыпальныя дэпутаты ў Маскоўскія раённыя сходы. Большасць дэпутатаў вылучалася ад партыі «Яблоко». 267 кандыдатаў абраны дэпутатамі раённых саветаў Масквы ў выніку дадзенай кампаніі, у 17 раёнах прадстаўнікі кааліцыі атрымалі большасць.
Пазней у 2017 годзе ў штабе Ксеніі Сабчак на выбарах Прэзідэнта Расіі адказваў за анлайн частку кампаніі і падрыхтоўку інфраструктуры для працы з прыхільнікамі.
У 2018 годзе ўвайшоў у штаб апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Грузіі Рыгора Вашадзэ. Па выніках першага тура выбараў Вашадзэ набраў 37,7 % галасоў і выйшаў у другі тур .
У 2019 годзе працаваў у штабе Дар’і Бяседзінай на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу. Па выніках галасавання Бяседзіна набрала 37,60 % галасоў, абышоўшы свайго галоўнага канкурэнта Вадзіма Куміна (32,28 %), і была абраная дэпутатам Маскоўскай гарадской думы.
Арышт у Беларусі 29 ліпеня 2020 года Віталь Шкляраў быў арыштаваны ў Беларусі. Пра гэта паведаміў дзяржаўны тэлеканал АНТ са спасылкай на неназваных прадстаўнікоў беларускіх спецслужб, назваўшы яго «расійскім піяр-спецыялістам», які кансультаваў адміністратараў суполак «Краіна для жыцця» — блога Сяргея Ціханоўскі, які патрапіў пад арышт пасля пачатку перадвыбарчай кампаніі (яго жонка Святлана Ціханоўская была зарэгістраваная кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі).
Адвакат Віталя, Антон Гашынскі, распавёў пра катавальныя ўмовы ўтрымання яго падабароннага ў следчым ізалятары № 1 МУС у Мінску на вул. Валадарскага, дом 2, больш вядомым як «Валадарка», і параўнаў іх з ГУЛАГам. У прыватнасці, уведзена забарона на перапіску, вядзенне запісаў і перадачу кніг, практыкуецца шматгадзінная ізаляцыя без адзення ў «стакане» («пакой метр на метр без сядзячага месца, дзе ён правёў шэсць гадзін стоячы: без пітва, без ежы, без магчымасці прысесці ці прылегчы»), гутаркі з невядомымі ў адсутнасць адваката і з забаронай абмеркавання іх утрымання, пазбаўленне сну шляхам уключэння гучных гукаў па начах. Шклярава прымушалі галіцца тупой брытвайhttps://www.znak.com/2020-08-12/advokat_polittehnologa_shklyarova_rasskazal_ob_usloviyah_ego_soderzhaniya_v_minskom_sizo (Со слов Дм. Гудкова) кожны дзень, нягледзячы на вельмі моцнае раздражненне скуры, пад пагрозай змяшчэння ў карцар. Шкляраў публічна адмаўляў сувязі з Ціханоўскім.
Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікала ўлады Беларусі вызваліць Віталя. Некалькі праваабарончых арганізацый накіравалі ліст вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет і камісару Савета Еўропы па правах чалавека Дуні Міятавіч і папрасілі іх аб ўмяшанні ў сітуацыю з арыштам Віталя Шклярава. 8 жніўня 2020 года праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Шклярава палітычным зняволеным і запатрабавала неадкладна яго вызваліць.
14 кастрычніка 2020 года мера стрымання была змененая на хатні арышт, 19 кастрычніка Віталя вызвалілі з СІЗА.
Пасля званка кіраўніка Дзярждэпартамента ЗША Майка Пампеа прэзідэнту Беларусі, 27 кастрычніка 2020 года Віталь Шкляраў вярнуўся ў ЗША ў суправаджэнні спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па справах закладнікаў. Пасля вяртання быў накіраваны ў шпіталь на абследаванне, стан яго здароўя ацэньваўся як здавальняючы. У распаўсюджанай у той жа дзень заяве кіраўнік Дзярждэпартамента паведаміў: «Як мы з прэзідэнтам [Трампам] далі ясна зразумець, мы не пацерпім, каб замежныя ўлады неправамерна затрымлівалі грамадзян ЗША».
Спасылкі Віталь Шкляраў — Блог на сайце Эхо Москвы Twitter «me_vitali» Віталь Шкляраў — публікацыі на Forbes.ru Блог Віталь Шкляраў, snob.ru Публікацыі Віталя Шклярава ў Новай Газеце
Катэгорыя:Палітолагі ЗША Катэгорыя:Палітолагі Беларусі Катэгорыя:Палітолагі Расіі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»