Мікалай Захаравіч Ашэйчык (нар. , в. Вугалец, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі будаўнік, заслужаны будаўнік Беларусі, заслужаны работнік юстыцыі Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі.
Біаграфія У 1961 годзе скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1972 годзе скончыў завочна Маскоўскі горны інстытут па спецыяльнасці «Будаванне падземных збудаванняў і шахт».
Быў генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі», г. Салігорск з 1978 па 2015 год.
Узнагароды У 1971 і 1979 гадах узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1982), кавалер ордэна Пашаны (1998), ордэна Айчыны ІІ (23 мая 2011) і ІІІ ступеняў, уладальнік знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», граматамі Вярхоўнага Савета, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Ганаровы грамадзянін Салігорска і Мінскай вобласці.
Літаратура Дыхание земли : очерки о земледельцах и наших современниках / Леонид Екель. — Минск, 2011. — С. 123—127. Кто есть кто в Республике Беларусь. Строители Беларуси. — Минск, 2013. — С. 18-19. Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 1. — С. 229. Почетные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. — С. 308. Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2016. — Т. 5, кн. 1 : Минская область. — С. 49.
Спасылкі 15 сентября 1940 года родился Николай Захарович Ашейчик
Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Салігорска Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінскай вобласці