Пенелопа «Пені» Алексяк (; нар. , Таронта, Антарыа) — канадская плыўчыха, алімпійская чэмпіёнка (2016), двухразовая чэмпіёнка свету на кароткай вадзе (2016), бронзавы прызёр чэмпіянату свету па водных відах спорту (2017), сярэбраны прызёр Гульняў Садружнасці (2018).
Валодае алімпійскім рэкордам, рэкордам Амерыкі на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем, рэкордамі Канады на дыстанцыях 50 і 100 метраў батэрфляем.
За свае дасягненні на Алімпіядзе ў Рыа і чэмпіянаце свету на кароткай вадзе 2016 года атрымала прыз імя Лу Марша.
Катэгорыя:Плыўцы Канады Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Канады Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года